Іван Іванавіч Паўлоўскі (, в. Святая Воля, , Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук (2001).

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1978 годзе. Настаўнічаў. 3 1983 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у 1987—1992 гадах загадчык лабараторыі пачатковага навучання, у 1990—2002 — загадчык аддзела дыдактыкі, з 2002 загадчык лабараторыі тэорыі і методыкі навучання мове і літаратуры).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па методыцы навучання беларускай мове, агульнай дыдактыцы, тэорыі і практыцы пачатковага навучання. Аўтар падручнікаў па беларускай мове для 1 — 4-га класаў школ з беларускай мовай навучання.

Бібліяграфія Кніга для настаўніка: 1-ы кл. — Мн., 1987 (у сааўтарстве). Кніга для настаўніка 2 класа. — Мн., 1990. Беларуская мова ў 4 класе. — Мн., 1995. Моўная адукацыя малодшых школьнікаў: Тэарэтыка-дыдакт. даслед. — Мн., 1998. Навучанне роднай мове ў 1 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998. Навучанне беларускай мове ў 4 класе: Дапам. для настаўнікаў шк. з бел. мовай навучання. — Мн., 1998. Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці // Пач. навучанне. 1998. № 3.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дактары педагагічных навук Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Аўтары падручнікаў