Пётр Фролавіч Дзмітрачкоў (нар. , в. Ганнаўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 12 снежня 2021) — беларускі гісторык. Спецыяліст па пытаннях утварэння, палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і фарміравання беларускай народнасці. Кандыдат гістарычных навук (1973), прафесар (2003). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Біяграфія Скончыў у 1965 годзе гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, дзе і працаваў далей (з 1997 Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова): прафесар кафедры гісторыі і культуры Беларусі; прафесар кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян; прафесар кафедры археалогіі, гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. У 1973 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1975—2005 гадах дэкан гістарычнага факультэта.
Выкладаў вучэбныя і спецыяльныя курсы па айчыннай гісторыі са старажытных часоў да канца XVIII стагоддзя.
Даследаваў праблемы ўзнікнення і развіцця дзяржаўнасці на Беларусі, этнагенезу беларусаў, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Узнагароды Знак «Выдатнік народнай асветы БССР» (1982); Знак «Выдатнік асветы СССР» (1985); Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004); Медаль Францыска Скарыны (2012); Нагрудны знак «За ў клад у развіццё Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова» (2018) Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019).
Бібліяграфія Аб паходжанні беларусаў, фарміраванні і развіцці беларускай народнасці. Магілёў, 1992. Беларусь у IX — першай палове XIII стст. Магілёў, 1994. Беларусь у другой палове XVII—XVIII стст. Магілёў, 2000 (разам з В. Маразевічам). Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага: Другая палова XIII — першая палова XVII стст. Магілёў, 2003.
Крыніцы
Літаратура
Памяць: Хоцімскі раён: гісторыка-дакум. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 508.
Гістарычны факультэт. Да 75-годдзя ўтварэння. — Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2010. — С. 54-55.
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дэканы МДУ імя А. А. Куляшова Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага