Напалеон Цыбульскі, у расійскай традыцыі Нікадзім Восіпавіч Цыбульскі (; ) — фізіёлаг, філосаф, грамадскі дзеяч. Доктар медыцыны (1885). Член АН Польшчы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Крываносах, цяпер тэрыторыя Пастаўскага раёна. У 1875 годзе скончыў Мінскую гімназію, а ў 1880 годзе — Пецярбургскую вайскова-медыцынскую акадэмію. 3 1885 у Польшчы. Працаваў у галіне фізіялогіі ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў); загадчык кафедры ў ім (1885), дэкан, рэктар (1904).

Адзін з першых выкарыстаў унутрывеннае ўліванне салявых раствораў (1880). У Кракаве стварыў медыцынска-навуковую школу. Вызначыў фізіялагічныя ўздзеянне экстрактаў наднырачнікаў (1893—96). Зрабіў вынаходствы і адкрыцці ў фізіялогіі і вызначыў хуткасць кровазвароту і масу крыві пры дапамозе прапанаванага ім прыбора — фотагематаметра. Адкрыў уласцівасці адрэналіну, вывучаў гіпноз. Працаваў у гарадской радзе Кракава. Аўтар твораў «Фізіялогія чалавека», «Харчаванне людзей у Галіцыі», трактата па філасофіі «Аб сучасным віталізме і механізме».

Пасмяротна адзначаны Камандорскім крыжам Адраджэння Польшчы (1936).

Крыніцы

Літаратура

Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины. — Мн.: Наука и техника, 1987. — С. 216.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Рэктары Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы Катэгорыя:Фізіёлагі Польшчы Катэгорыя:Члены Польскай акадэміі ведаў Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі