Юзаф Копаць (; , Пінскі павет — ) — удзельнік паўстання 1794 года, падарожнік, мемуарыст.

Біяграфія З роду Копцяў, сын пінскага ротмістра Станіслава Копаця і Ганны з Гаслаўскіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома. У 16 гадоў пачаў ваенную службу ў Пяцігорскай брыгадзе войска ВКЛ. Даслужыўся да паручніка, пазней перайшоў на службу ў расійскую армію.

Як брыгадзір браў удзел у паўстанні 1794 года, вызначыўся мужнасцю і стратэгічнымі здольнасцямі. У бітве пад Мацеёвіцамі паранены і трапіў у палон, знаходзіўся ў турмах Кіева і Смаленска. Асуджаны за дэзерцірства з расійскай арміі і сасланы на Камчатку, дзе знаходзіўся каля 2 гадоў. Вярнуўся са ссылкі ў 1796 годзе, жыў на Валыні, у Нясвіжы, Варшаве.

Мемуары

Свае ўражанні Ю. Копаць апісаў у «Дзённіку падарожжа ўздоўж усёй Азіі па сушы да порта Ахоцк, акіянам праз Курыльскія астравы да Ніжнекамчацка...» (Вроцлаў, 1817; на польскай мове). 3 павагай пісаў пра камчадалаў, чукчаў, якутаў, буратаў i прыводзіў пра ix этнаграфічныя звесткі. Кніга мае навукова-этнаграфічную каштоўнасць, некалькі разоў перавыдавалася (Берлін, 1863; Парыж, 1867; Львоў, 1867), перакладзена на французскую і рускую мовы. Рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве.

Літаратура

Ярмоленка В. А. Таямнічы вязень: (прыгоды генерала Юзафа Копаця) / Валерый Ярмоленка // Маладосць. 2010. № 11. - С. 124-129

Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты Польшчы Катэгорыя:Падарожнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Юзаф