Спаржа лекавая, шпарагЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Asparágus officinális) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від роду сямейства .
Распаўсюджанне і экалогія
У дзікім выглядзе расце ў раёнах з умераным кліматам па ўсім свеце — у Паўночнай Афрыцы, практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы (акрамя паўночных раёнаў), у Малой і Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі і Новай ЗеландыіПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны). У Беларусі сустракаецца рэдка, на паўднёвым усходзе. Культывуецца паўсюдна.
Расце на пойменных лугах, берагавых абрывах, травяністых месцах, у стэпах, сярод хмызнякаў, часам на палях.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з патоўшчаным кароткім карэнішчам.
Сцёблы вышынёй 30-150 см, голыя, гладкія, прамыя, з многімі коса і ўверх накіраванымі галінамі. Кладодзіі тонкія, прамыя, ніткападобныя, 1-3 см даўжынёй, сядзяць па тры-шэсць, ідуць коса ўверх або больш-менш прыціснутыя да сцябла.
Лісце дробнае, лускаватае, са шпорцам пры аснаванні, у іх пазухах сядзяць пучкі мяккіх іголкападобных зялёных галінак.
Кветкі зеленавата-белыя, бялёса-жаўтлявыя, па 1-2 на больш-менш доўгіх, сучлененых ля сярэдзіны або некалькі ніжэй або вышэй ножках і размешчаныя як па галоўнай восі, так і на галінах; калякветнікі званочкава-варонкападобныя, з даўгаватымі долямі. Мужчынскія кветкі каля 5 мм даўжынёй, з пылавікамі амаль роўнымі ніткам тычынак. Песцічныя кветкі ўдвая драбней. Квітнее ў маі — чэрвені.
Плод — шарападобная чырвона-цагляная ягада. Цвіце ў чэрвені. Плады спеюць у жніўні — пачатку верасня.
Размнажаецца насеннем, аднаўляецца з карэнішча.
Таксанамія
Хімічны склад
Карэнішчы і карані спаржы ўтрымліваюць аспарагін, сапаніны, кумарыны, вугляводы, сляды эфірнага алею, караціноіды, амінакіслоты, вітамін C; у маладых парастках выяўленыя бялкі, аспарагін, лізін, аргінін і іншыя амінакіслоты, каратын, вялікая колькасць мінеральных соляў (асабліва калія), сапаніны; ў насенні маецца да 15 % тлустага алею, у спелых пладах — вугляводы, арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), сляды алкалоідаў.
Значэнне і ўжыванне Спаржа лекавая вырошчваецца на гародах як гародніна, а таксама для афармлення кветкавых букетаў. Яна вядомая чалавецтву больш за 2000 гадоў. Яшчэ ў Старажытным Егіпце яе вырошчвалі як агароднінную, лекавую і дэкаратыўную расліну. У Антычнай Грэцыі з яе плялі вянкі для маладых, а ў Сярэднявечча выкарыстоўвалі як узбуджальны сродак. У Расіі спаржу апрацоўвалі з XVIII стагоддзя.
Нарыхтоўкі магчымы толькі ў выпадку культывацыі.
Ужыванне ў кулінарыі
Парасткі даўжынёй 18-20 см, якія яшчэ не выйшлі з зямлі і галоўка якіх яшчэ не распусцілася, ужываюць у ежу. Знаходзячыся ў пласце глебы, яны маюць белую афарбоўку, на паверхні глебы парасткі набываюць зялёна-фіялетавы колер і губляюць частку пажыўных рэчываў. Парасткі спаржы маюць выдатныя смакавыя якасці, з’яўляюцца хоць і невысока пажыўным прадуктам, але адрозніваюцца значным утрыманнем вітамінаў. Парасткі культурных формаў выкарыстоўваюць у вараным і кансерваваным выглядзе як дэлікатэс. Адвараныя парасткі па смаку нагадваюць зялёны гарошак.
Спаржу выкарыстоўваюць у дыетычным харчаванні. З яе гатуюць стравы ў выглядзе салатаў, супоў, якія рэкамендуюць пры захворваннях печані, нырак, пры падагры, цукровым дыябеце, ацёках і як сродак, які падвышае апетыт. Дзякуючы высокаму ўтрыманню аспарагіну парасткі спаржы аказваюць станоўчы ўплыў на працу сэрца і спрыяюць паляпшэнню дзейнасці нырак.
Ужыванне ў медыцыне Эксперыментальна ўстаноўлена, што ўвядзенне ў вену аспарагіну або экстракту спаржы зніжае артэрыяльны ціск, запавольвае рытм сардэчных скарачэнняў, пашырае перыферычныя сасуды, павялічвае дыурэз, здымае стомленасць. Экстракт спаржы выклікае больш значнае і працяглае зніжэнне ціску, чым аспарагін. Спаржа спрыяе выдаленню з арганізма хларыдаў, фасфатаў і мачавіны. Таму яе прэпараты могуць быць рэкамендаваныя пры хваробах нырак, сэрца, рэўматызме, падагры, вострым і хранічным нефрыце з дастатковай функцыяй нырак, пры захворваннях нырачных лаханак і мачавога пузыра, пры запаленні мочавыдзяляльных шляхоў.
Дыўрэтычнае дзеянне звязана са змяншэннем рэабсорбцыі ў канальцах, прычым фільтрацыя не парушаецца.
Эсэнцыю з свежых парасткаў выкарыстоўваюць у гамеапатыі.
У народнай медыцыне карані і надземную частку ўжывалі пры некаторых захворваннях сэрца, печані, пры цыстытах, мачакаменнай хваробы, ацёках, эпілепсіі, рэўматызме, як слабільнае, пры алергіі, вуграх; плады — пры імпатэнцыі, дызентэрыі.
Спаржа ў культуры
Спаржа ў мастацтве
Шматлікія мастакі малявалі спаржу на сваіх палотнах, у тым ліку , (некалькі нацюрмортаў), Эдуард Манэ, , і іншыя.
Было створана некалькі скульптурных прац, якія паказваюць гандляроў спаржай, а на іншых галоўным аб’ектам твору з’яўляецца сама спаржа.
Спаржа ў геральдыцы
Спаржа намалявана на некаторых гербах.
Меры аховы Від занесены ў Чырвоную кнігу Свярдлоўскай вобласці, ахоўваецца ў нацыянальным парку «Прыпышмінскія бары».
Літаратура
Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0 Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 189. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4
Спасылкі
Катэгорыя:Спаржа Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Новай Зеландыі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе