Кангрэгацыя, ці Свяшчэнная Кангрэгацыя () — установа, якая ўваходзіць у склад Рымскай курыі, якая з'яўляецца цэнтральным органам кіравання Рымска-каталіцкай Царквой і Ватыканам. Рымскія Кангрэгацыі — своеасаблівыя ватыканскія «міністэрствы», галоўныя ведамствы курыі.

Упершыню Кангрэгацыі створаны ў XVI стагоддзі, але толькі ў апостальскай канстытуцыі Immensa, выпушчанай Папам Сікстам V, яны сталі цэнтральнымі органамі кіравання Рымскай курыі. Першапачаткова іх было пятнаццаць, але паступова іх колькасць павялічалася да дваццаці. У 1908, Папа Рымскі Пій X, выпусціў апостальскую канстытуцыю Sapienti consilio, у якой скараціў колькасць кангрэгацый да дванаццаці. У 1967—1968 Папа Павел VI, скараціў іх да дзевяці. Гэта колькасць існуе і сёння.

Да 1983 Кангрэгацыі насілі назву Свяшчэнныя. Але Папа Ян Павел II, скасаваў гэту назву. На чале Кангрэгацыі стаіць прэфект, якому дапамагаюць сакратар ці віцэ-прэфект, у сане тытулярнага архібіскупа ці біскупа. Таксама ёсць пасада намесніка сакратара. У кожнай кангрэгацыі ёсць свой зацверджаны штат супрацоўнікаў. Пасада прэфекта кангрэгацыі — кардынальская, гэта значыць прэфект, які ўзначальвае Кангрэгацыю, заўсёды кардынал, за рэдкім выключэннем.

Кангрэгацыі Рымскай курыі, на сённяшні дзень:

Кангрэгацыя дактрыны веры; Кангрэгацыя па справах біскупаў; Кангрэгацыя па справах духавенства; Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў; Кангрэгацыя евангелізацыі народаў; Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі; Кангрэгацыя па кананізацыі святых; Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны таінстваў; Кангрэгацыя інстытутаў духоўнага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Гістарычныя ці скасаваныя кангрэгацыі Свяшчэнная Кангрэгацыя цырыманіялу; Свяшчэнная Кангрэгацыя абрадаў; Свяшчэнная Кангрэгацыя надзвычайных царкоўных спраў; Свяшчэнная Кангрэгацыя сабора; Свяшчэнная Кангрэгацыя аховы здароўя.

Спасылкі Рымская курыя — кангрэгацыі; Рымскія кангрэгацыі — артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі.

Катэгорыя:Кангрэгацыі Рымскай курыі Катэгорыя:Каталіцтва