Белу-Арызонты () — горад у Бразіліі, адміністрацыйны цэнтр штата Мінас-Жэрайс. Паводле насельніцтва займае 6-е месца ў краіне, пасля Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра, Сальвадора, Бразіліі і Фарталезы. У Белу-Арызонты было заснавана некалькі папулярных бразільскіх рок-гуртоў, як Jota Quest, Overdose, Sepultura і Soulfly.

Гісторыя Горад некалі быў маленькай вёсачкай, якая была заснавана Жуанам Лэйты да Сілвай Артысам, даследчыкам з Сан-Паўлу. Ён упершыню з'явіўся ў гэтым рэгіёне ў 1701 годзе, пакінуўшы экспедыцыю залатой ліхаманкі. Затым ён тутака стварыў фальварак. Багацце фермы і поспехі ў гаспадарцы прывялі сюды людзей з навакольных месцаў, якія таксама пасяліліся тутHistory of BH. wordpress.com. Іншым важным фактарам, які паўплываў на рост насельніцтва вёскі, стаў шлях мігрантаў з Сан-Франсішку на поўдзень краіны.

Папярэдняя сталіца штата Мінас-Жэрайс Ору-Прэту была сімвалам манархічнай Бразільскай імперыі, але пасля прыходу да ўлады рэспубліканцаў цэнтр штата было вырашына перанесці ў Белу-Арызонты. Гэта падзея адбылася ў 1889 годзеBH - History . Pampulha News.

Дэмаграфія Па дадзеных перапісу 2010 года ў горадзе налічваецца 2 258 096 чалавек. Таксама перапіс паказаў, што ў горадзе жывуць 46,7% белых, 41,9% маюць змяшанае паходжанне, 10,2% адносяцца да негроіднай расы і маецца прыкладна 1,1% выхадцаў з АзііIBGE :: Censo 2010 . Censo2010.ibge.gov.br..

Гарады-пабрацімы Луанда, Ангола Захле, Ліван Гранада, Іспанія Порту, Партугалія Мінск, Беларусь Гавана, Куба Нанкін, Кітай Калката, Індыя Віфлеем, Палесцінская аўтаномія Хомс, Сірыя Масая, Нікарагуа Трыпалі, Лівія Форт Лодэрдэйл, ЗША Тэгусігальпа, Нікарагуа Куэнка, Эквадор Ньюарк, ЗША Ізмір, Турцыя Інчхон, Паўднёвая Карэя

Спасылкі

Афіцыйны сайт Турыстычная інфармацыя

Катэгорыя:Гарады Бразіліі

Катэгорыя:Муніцыпалітэты штата Мінас-Жэрайс