Іван Дзмітрыевіч Папанін (, Севастопаль, Расійская Імперыя — , Масква, РСФСР) — савецкі палярны даследчык. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1937, 1940). Контр-адмірал (1943).

Біяграфія Нарадзіўся 26 лістапада 1894 года ў Севастопалі. У 1920-21 гг., падчас «Чырвонага тэрора» ў Крыме, служыў камендантам крымскай ЧК пад кіраўніцтвам Разаліі ЗямлячкіМатрос, чекист, полярник. За что уважают и ненавидят Ивана Папанина? [Матрос, чэкіст і палярнік. За што паважаюць і ненавідзяць Івана Папаніна?] — Андрей Сидорчик, Аргументы и факты, 26.11.2019Два капитана: Колчак и Папанин [Два капітаны, Калчак і Папанін] — Новая газета, 23.11.2016. У 1932—35 гг. начальнік палярных станцый у бухце Ціхая на Зямлі Франца-Іосіфа і на мысе Чэлюскін. У 1937—38 гг. начальнік першай навукова-даследчай станцыі «Паўночны полюс» на дрэйфуючай ільдзіне ў цэнтральнай Арктыцы. У 1939—46 гг. начальнік Галоўнага паўночна-марскога шляху, у 1952—72 гг. дырэктар Інстытута біялогіі ўнутраных вод АН СССР. Член Каралеўскага геаграфічнага таварыства Вялікабрытаніі (з 1957). Памёр 30 студзеня 1986 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Ушанаванне памяці Імем Папаніна названы мыс на паўвостраве Таймыр, горы ў Антарктыдзе, падводная гара ў Ціхім акіяне, вуліцы ў розных населеных пунктах дзяржаў былога СССР, у тым ліку — вуліца ў Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках