Востраў Какос () — востраў ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад Коста-Рыкі. Плошча вострава — 23,85 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Востраў Какос знаходзіцца за 494 км на паўднёвы захад ад узбярэжжа Коста-Рыкі, за 586 км на паўднёвы захад ад Сан-Хасэ. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся каля 2 млн гадоў таму ў выніку трох этапаў — стварэння лававага шчыта, вулканічнага выбуху і паслявыбуховых працэсаўP. CASTILLO, R. BATIZA, D. VANKO, E. MALAVASSI, J. BARQUERO, E. FERNANDEZ, Anomalously young volcanoes on old hot-spot traces: I. Geology and petrology of Cocos Island. Асноўная частка вострава збудавана шчолачнымі базальтамі, сустракаюцца радовішчы серы і свінцу, украпванні лантаноідаў.

Востраў Какос даволі гарысты. Найвышэйшая кропка — пагорак Іглесіяс (575,5 м). Формай нагадвае чатырохкутнік, выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Даўжыня вострава да 7,1 км, шырыня да 4,13 км. Уздоўж берагавой лініі вылучаецца некалькі заліваў. Найбольш прыдатныя для стаянкі суднаў заліў Вэйфер на поўначы, заліў Іглесія на поўдні, заліў Ліанел на захадзе. Заліў Чатэм на паўночным усходзе лічыцца найбольш маляўнічым дзякуючы ўтульнаму пляжу. Астатнія берагі скалістыя, узвышаныя (да 183 м)Isla del Coco National Park. Каля вострава шмат падводных скал, а таксама невялікіх скалістых астраўкоў.

На востраве Какос некалькі кароткіх бурных рэкreefwonders.net , існуюць таксама сезонныя вадацёкі. Ёсць 3 вадаспады, якія можна назіраць з узбярэжжа. Найбольш маляўнічым лічыцца вадаспад Іглесія на аднайменнай рацэ, якая цячэ з пагорка Іглесіяс.

Клімат трапічны, вельмі вільготны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае амаль 7000 мм. Сухі сезон цягнецца са студзеня да сакавікаIsla del Coco Marine and Terrestrial Conservation Area, Costa Rica. Сярэднегадавая тэмпература +26,6 °C.

Прырода

Прырода вострава Какос доўгі час развівалася ізалявана ад знешняга свету, таму сам востраў часцяком параўноўваюць з астравамі Галапагас. Флора вострава падзяляецца на 7 занальных тыпаў — флора заліваў, прыбярэжных скал, літаралі, высакагор’я, вільготных лясоў, горных схілаў і малых прыбярэжных астравоў. Знойдзена 235 відаў раслін (70 эндэмічныя), 362 віды казурак (64 эндэмічныя), 85 відаў птушак (4 эндэмічныя), 57 відаў ракападобных, 118 відаў марскіх малюскаў, 18 каралаў і г. д.Áreas Protegidas y Parques Nacionales de Costa Rica У прэснай вадзе рэк знойдзены крэветкі. На пляжах вострава, асабліва ў заліве Чатэм, размножваюцца марскія чарапахі. Акрамя таго, чалавекам наўмысна або выпадкова былі інтрадуцыраваны пацукі, свінні, каты, козы і алені. Асаблівую небяспеку для мясцовай прыроды ўяўляюць пацукі і свінні.

Флора вострава Какос найбольш блізкая да расліннага свету суседняга Амерыканскага кантынента, асабліва Гвіяны. Гэта тлумачыцца тым, што перанос спор і насення птушкамі адбываўся ўжо ў глыбокай старажытнасці, у перыяд фарміравання вострава, калі зона вільготных трапічных лясоў Паўднёвай Амерыкі і Карыбскага басейна яшчэ не была выразна аддзелена гарамі. Навакольныя воды насяляюць каля 200 відаў рыб, у тым ліку 20 відаў акул і скатаўElasmobranchs observed in deepwaters (45-330m) at Isla del CocoNational Park, Costa Rica (Eastern Tropical Pacific). Тут сустракаюцца дэльфіны, кіты і марскія львыFirst record of a sea lion, Zalophus californianus, at Isla del Coco, Costa Rica FIRST RECORDS OF HUMPBACK WHALES INCLUDING CALVES AT GOLFO DULCE AND ISLA DEL COCO, COSTA RICA, SUGGESTING GEOGRAPHICAL OVERLAP OF NORTHERN AND SOUTHERN HEMISPHERE POPULATIONS .

Гісторыя

Востраў Какос быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі ў 1526 г., але на карты трапіў толькі ў 1542 г.. У далейшым востраў наведвалі выпадковыя экспедыцыі для папаўнення запасаў вады. На ім таксама спыняліся піраты. Згодна шматлікім легендам, многія з якіх не падцверджаны дакументальна, на востраве Какос былі схаваныя нарабаваныя піратамі багатыя скарбыPirate Tales of Costa Rica A history of buried treasure on Coco’s Island by Reagen Smith The history of Cocos Island . У XIX — першай палове XX стст. гэта прыцягвала на Какос шматлікіх авантурыстаў, што ў пошуках пірацкага золата гублялі сваю маёмасць або нават гінулі. У літаратуры з’явіліся меркаванні, што востраў Какос быў прататыпам вострава Рабінзона Круза, апісанага Даніэлем ДэфоZoltan Andrew Simon, Robinson Crusoe’s true story and his island in Costa Rica, і знакамітага вострава скарбаў Роберта Льюіса СтывенсанаThe Real Treasure Island .

Эра пірацтва скончылася ў 1870-ых гг. Урад Коста-Рыкі рабіў няўдалыя спробы засяліць востраў Какос, у тым ліку праз высылку злачынцаў, але з-за вельмі вільготнага клімату і хвароб перасяленцы хутка гінулі, або эвакуяваліся камандамі выпадковых караблёў. Найбольш удалую спробу каланізацыі прадпрыняў нямецкі авантурыст Аўгуст Гіслер (1857—1935)Forgotten Kingdoms: August Gissler’s Cocos, які заснаваў гаспадарку, плантацыю кавы і жыў на востраве з 1889 г. да 1908 г. Ён нават атрымаў ад уладаў Коста-Рыкі ганаровае званне губернатара.

7 лістапада 1949 г. востраў Какос быў афіцыйна далучаны да тэрытарыяльных валоданняў Коста-Рыкі. У 1978 г. на ім быў арганізаваны нацыянальны парк, дзе праводзяцца сталыя навуковыя даследаванні, развіваецца турызм. У XX ст. востраў наведвалі Франклін Дэлана Рузвельт і Жак-Іў Кусто.

Ахова Уся тэрыторыя вострава Какос уваходзіць у склад нацыянальнага парка «Востраў Какос», створанага 22 чэрвеня 1978 г.National Park Cocos Island У 2002 г. ён быў уключаны у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Востраў Какос на сайце ЮНЕСКА Фонд сяброў вострава Какос Рыбы вострава Какос

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Астравы Коста-Рыкі Какос