Ёркшыр (, ) — гістарычнае графства на поўначы Англіі, найвялікшае ў ВялікабрытанііG. Gibbons, Yorkshire: Britain's Largest County (London: Geographica Ltd., 1969).. Плошча — 11 903 км².
Мяжуе з іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгемшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Ланкашырам і Уэстмарлендам. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.
thumb|злева|Абацтва Рыво ў Ёркшыры
Цяпер Ёркшыр не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай: у 1974 годзе была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворана ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр і Усходні райдынг Ёркшыра. Большая частка Ёркшыра ўваходзіць у склад рэгіёна Ёркшыр і Хамбер.
Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага горада Ёрк і англійскай адміністрацыйнай адзінкі шыр. Акрамя Ёрка, іншымі гарадамі з'яўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апан-Хал, Брэдфард і Уэйкфілд.
Эмблема Ёркшыра — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сцягу графства.
Спасылкі
Афіцыйная старонка Гісторыя Ёркшыра
Катэгорыя:Графствы Англіі