«Coldplay» (вымаўляецца як Колдплэ̀й) — брытанская рок-група. Створана восенню 1996 года. Першы дэмазапіс Safety выпушчаны ў 1998 годзе.
У 2000 годзе сінгл «Yellow» з альбома Parachutes уварваўся на вяршыні чартаў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі. Было прададзена больш за 80 мільёнаў асобнікаў гэтага альбома.
Група брала ўдзел у розных сацыяльных праектах, такіх як Band Aid 20, Live 8, кампаніі ў падтрымку дзяцей, хворых на рак. Актыўна ўдзельнічае ў розных сацыяльных і палітычных кампаніях, у прыватнасці: Oxfam — Make Trade Fair. Таксама Coldplay выступілі на закрыцці паралімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.
У снежні 2012 года партал Last.fm назваў Coldplay лепшым выканаўцам за 10 гадоўЛепшыя выканаўцы за 10 гадоў скроблінгу .
Coldplay атрымлівалі прэмію Грэмі за ўсе альбомы, акрамя A Rush of Blood to the Head. Песні «In My Place» (у 2003 годзе), «Speed of Sound» (у 2006), «Talk» (у 2007), «Viva la Vida» (у 2009), «Life in Technicolor II» (2009), «Paradise» (у 2012), «Every Teardrop Is a Waterfall» (у 2012) і «Charlie Brown» (у 2013) Coldplay таксама атрымалі або былі намінаваны на прэміі Грэмі.
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Parachutes (2000) A Rush of Blood to the Head (2002) X&Y (2005) Viva la Vida or Death and All His Friends (2008) Mylo Xyloto (2011) Ghost Stories (2014) A Head Full of Dreams (2015) Everyday Life (2019) Music of the Spheres (2021) Moon Music (2024)
Крыніцы
Літаратура Roach, Martin (2003). Coldplay: Nobody Said It Was Easy. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9810-8. Spivack, Gary (2004). Coldplay: Look At The Stars. MTV/Simon/Pocket Books. ISBN 0-7434-9196-3
Спасылкі Афіцыйны сайт Facebook гурта MySpace гурта
Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Atlantic Records Катэгорыя:Выканаўцы Capitol Records Катэгорыя:Выканаўцы Parlophone