Аляксандр Эліят Андэрсан Салманд (, больш вядомы як Алекс Салманд, , ; ) — шатландскі палітык, першы міністр Шатландыі з 16 мая 2007 года да 18 да лістапада 2014 года, лідар Шатландскай нацыянальнай партыі з 22 верасня 1990 года да 26 верасня 2000 года і з 3 верасня 2004 года.
Біяграфія Нарадзіўся 31 снежня 1954 года ў Лінлітгау (Вялікабрытанія).
Скончыў Сент-Эндрускі ўніверсітэт. З 1980 па 1987 гады служыў у Каралеўскім банку Шатландыі. Салманд ператварыў Шатландскую нацыянальную партыю ў другую па значэнні партыю рэгіёна. Незвычайна тое, што Салманд быў дэпутатам Палаты абшчын і не мог кіраваць фракцыяй нацыяналістаў у Галірудзе. Гэта пасада перайшла да яго намесніка. Пасля свайго перавыбрання, ён паставіў сабе мэту — заняць першае месца на рэгіянальных выбарах у 2007 года. І яму гэта ўдалосяАл. А Громыко, Великобритания эпоха реформ, М 2007.
18 верасня 2014 года быў праведзены рэферэндум па пытанні аб незалежнасці Шатландыі ад ВялікабрытанііScotland’s political bruiser — FT.com, па выніках якога 55,3 % выбаршчакаў выступілі супраць незалежнасці. Пасля гэтага Салманд падаў у адстаўку з пасады першага міністра.
Памёр 12 кастрычніка 2024 года ў Охрыдзе (Паўночная Македонія).
Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палітыкі Шатландыі