Раман Сямёнавіч Ваткін (, г. Данецк — ) — беларускі трэнер па спартыўнай гімнастыцы. Заслужаны трэнер БССР (1962), заслужаны трэнер СССР (1973), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971).

Біяграфія

У восьмым класе Рома Ваткін стаў чэмпіёнам Данецкай вобласці па гімнастыцы, у бегу на 100 метраў і скачках у даўжыню. Нарматыў майстра спорту СССР выканаў ў 1950 годзе. Стаўшы чэмпіёнам Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, утрымліваў гэтае званне 10 разоў і быў нават уключаны ў зборную СССРДинастия Ваткиных .

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1952 годзе. З 1980 дзяржаўны трэнер зборнай каманды СССР па спартыўнай гімнастыцы па БССР. Сярод выхаванцаў . Старэйшы трэнер зборнай каманды гімнастаў БССР — пераможцы .

Сям’я

сын Яўген Раманавіч Ваткін — трэнер па хакеі на траве сын Уладзімір Раманавіч Ваткін — трэнер па спартыўнай гімнастыцы унучка  — спартсменка (мастацкая гімнастыка)Valeriya Vatkina

Узнагароды

«За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Будапешта», «За ўзяцце Вены», а таксама «ордэн Айчыннай вайны» і два медалі «За баявыя заслугі».

Спасылкі Династия Ваткиных

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры БССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Трэнеры па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Майстры спорту СССР Катэгорыя:Гімнасты Беларусі