right|350px|thumb|right|Ваенныя расходы ў 2005 thumb|350px|right|Ваенныя расходы ў 2008. Чым цямнешы колер, тым вышэйшая доля ваенных расходаў у ВУП краіны. Ваенны бюджэт, ці абаронны бюджэт — велічыня дзяржаўных расходаў, прызначаная для падтрымання і абнаўлення ўзброеных сіл краіны. Ваенны бюджэт часта адлюстроўвае ўзровень пагроз бяспецы краіны паводле меркавання яе ўлад. Велічыня бюджэту таксама характарызуе здольнасць краіны фінансаваць ваенную дзейнасць, якая непасрэдна залежыць ад памеру эканомікі краіны, перавагі ўрада і насельніцтва краіны фінансаваць ваенную дзейнасць у адносінах да іншых бюджэтных расходаў. Звычайна ваенны бюджэт не ўключае расходы на праваахоўную дзейнасць і рэабілітацыю ветэранаў.
Паводле Стакгольмскага інстытута даследавання праблем міру ваенныя расходы ў свеце за 2011 год склалі 1,74 трлн долараў ЗША. (каля 2,5% сусветнага ВУП).
Ваенныя бюджэты 2011 — Даведнік SIPRI
Месца Краіна Ваенны бюджэт ($ млрд.) Агульнасусветная доля — Усяго ў свеце 1 738 100% 1 ЗША 711 40.9 % 2 Кітай 143 8.2 % 3 Расія 71.9 4.1 % 4 Вялікабрытанія 62.7 3.6 % 5 Францыя 62.5 3.6 % 6 Японія 59.3 3.4 % 7 Індыя 48.9 2.8 % 8 Саудаўская Аравія 48.5 2.8 % 9 Германія 46.7 2.7 % 10 Бразілія 35.4 2.0 %
Гл. таксама Ваенная эканоміка Абаронная вытворчасць Спіс краін паводле ваенных расходаў
Спасылкі SIPRI military expenditure database Center for Arms Control and Non-Proliferation MilitaryBudget.info Information and news about the US defense budget
Катэгорыя:Дзяржаўны бюджэт Катэгорыя:Ваенная эканоміка