Уладзімір Гаўрылавіч Вафіядзі (,  — ) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт АН БССР (1966), доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1971).

Біяграфія Вучыўся завочна ў Ленінградскім універсітэце (1932—1941). З 1931 г. працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце ў Ленінградзе. У 1962—1972 гг. загадчык кафедры электрафізікі БДУ.

Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні па оптыцы, інфрачырвонай тэхніцы і спектраскапіі, распрацоўцы оптыка-электронных прыбораў. Даследаваў пытанні мадуляцыі святла, займаўся радыяцыйнымі вымярэннямі тэмпературы. Адзін са стваральнікаў .

Сярод апублікаванага: Фотоэлектрическая автоматика. — Мн., 1966. Скорость света и её значение в науке и технике. — Мн., 1970. (разам з Ю. В. Паповым)

Літаратура  — С. 46.

Спасылкі Вафіядзі Уладзімір Гаўрылавіч Уладзімір Гаўрылавіч Вафіядзі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ