Траянава дарога () — рымская дарога, пабудаваная імператарам Траянам.

Дарога была пракладзена ў 109 годзе, як карацейшы шлях, у параўнанні з Апіевай дарогай, з Беневента ў Брундызій. Пабудаваная на асабістыя сродкі імператара, дарога скарачала час у шляху ад Рыма да порта Брундызій на 2-3 дні. Мільны камень, знойдзены каля Cannae (сёння Barletta), паведамляе пра будаўніцтва дарогі: «Alle Straßen führen nach Rom» die Via Appia und andere Römerstraßen 79 міль да Рыма Імператар Нерва Траян Аўгуст, Сын абагаўлёнага Нервы, Пераможца германцаў і дакаў, Вялікі пантыфік, у 13-ы раз трыбун, у 6-ы раз военачальнік, у 5-ы раз консул, айцец айчыны, на свае сродкі загадаў пабудаваць дарогу з Беневента ў Брундызій.

На пачатку Траянавай дарогі (у Беневенце) у 114—117 гг. была ўсталявана масіўная трыумфальная арка ў гонар імператара.

Катэгорыя:Рымскія дарогі