Рымскія дарогі ( — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўвання войскаў, гандлёвых караванаў і кур’ераў.
Часцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасць хутка перамясціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі з’яўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імперыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.
Першапачаткова дарогі будаваліся ў ваенных мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным развіцці імперыі. Магчыма, у канчатковым выніку развітая сетка дарог толькі спрасціла заваёву рымскіх тэрыторый варварамі. Пасля падзення Рымскай імперыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагоддзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрыты асфальтам.
Найбуйнейшыя рымскія дарогі
Via Agrippa (Агрыпіева дарога) — пабудавана ў 40 годзе, злучала паміж сабой Рым і Булонь-сюр-Мэр. Via Æmilia (Эміліева дарога) — пабудавана ў 187 годзе да н.э., злучала Рыміні і П’ячэнцу. Via Appia (Апіева дарога) — пабудавана ў 312 годзе да н.э., злучала Рым і Брындызі. Via Aurelia (Аўрэліева дарога) — пабудавана ў 241 годзе да н.э., злучала Рым і Лігурыю. Via Cassia (Касіева дарога) злучала Рым і Этрурыю. Via Clodia злучала Рым з узбярэжжам Тырэнскага мора. Via Domitia (Даміцыева дарога) — пабудавана каля 118 года да н.э., злучала паўночную Італію з Іспаніяй праз Нарбонскую Галію. Via Egnatia — пабудавана ў II стагоддзі да н.э., злучала Дурэс з Візантыем. Via Julia Augusta — пабудавана ў I стагоддзі да н.э., злучала П’ячэнцу з далінай Роны. Via Flaminia (Фламініева дарога) — пабудавана ў 220 годзе да н.э., злучала Рым з Умбрыяй. Via Latina злучала Рым з паўднёвай часткай Італіі. Via Postumia злучала Геную з Аквілеяй. Via Salaria («саляны шлях») злучала Рым з тэрыторыямі сабінян, вынікаючы праз даліну Тыбра. Via Valeria злучала Рым з цэнтральнай Італіяй.
Афарызмы
Знакамітая прымаўка «Усе дарогі вядуць у Рым»Энциклопедический словарь крылатых слов и выражений. Автор-составитель Вадим Серов. мае пад сабой фактычную аснову. Рым быў цэнтрам Імперыі, першыя дарогі злучалі Рым з іншымі буйнымі гарадамі, і менавіта Рым будаваў гэтыя самыя дарогі. Таму падарожнік, які патрапіў на рымскую дарогу, мог бы без вялікіх намаганняў дабрацца да сталіцы старажытнай дзяржавы, не заблукаўшы, — трэба было толькі выбіраць на скрыжаваннях самыя шырокія дарогі.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Chevallier R. Les voies romaines. — Armand Colin, 1972. Thiollier-Alexandrowicz G. Itinéraires romains en France. — Faton, 2000. — ISBN 2878440366 Von Hagen, Victor W. The Roads That Led To Rome. — Cleveland and New York: The World Publishing Company, 1967.
Klee, Margot. Lebensadern des Imperiums. Strassen im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2010. — S. 160. Grant, Michael. History of Rome. — New York: Charles Scribner, 1978. Laurence, Ray. The roads of Roman Italy: mobility and cultural change. — Routedge, 1999. — ISBN 978-0-415-16616-4
Спасылкі
Рымскія дарогі на сайце «UNRV» Рымскія дарогі на сайце «Traianus» Міжземнаморскія рымскія дарогі (The Roman Roads in the Mediterranean)
Карты Roman Road Network, 200 AD — агульная карта ўсёй сеткі рымскіх дарог