Льябрэгат () — другая па даўжыні рака ў Каталоніі, Іспанія. Пачынаецца ва ўсходніх Пірэнеях, у сярэднім цячэнні перасякае Каталонскія горы. Упадае ў Міжземнае мора каля міжнароднага аэрапорта Барселоны (за 10 км на поўдзень ад самога горада), утвараючы дэльту плошчай каля 100 км².
Льябрэгат несуднаходная; на рацэ маецца ГЭС. У горадзе Мартарэль па мосце Д'ябла раку перасякае старажытнарымская дарога Via Augusta.
Гл. таксама Баш-Льябрэгат Эль-Прат-дэ-Льябрэгат
Спасылкі River Llobregat Water Reclamation Project
Катэгорыя:Рэкі Каталоніі