Стас Шурынс, па нараджэнні Станіслаў Андрэевіч Шурын (нар. , Рыга, Латвія) — латвійскі спявак, аўтар песень.
Біяграфія
У студзені 2006 года Стас стаў пераможцам конкурсу «Адкрываем таленты», які праводзіў Фонд кампазітара Уладзіміра Хвайніцкага. Як прыз, у Стаса з'явілася магчымасць займацца вакалам з вядомай латвійскай спявачкай Nicol і запісваць песні на студыі музычнага прадзюсарскага цэнтра ANTEX. У жніўні 2006 года Стас Шурынс стаў пераможцам у намінацыі «вакал» на міжнародным конкурсе World Stars 2006 і Grand Champion ў намінацыі «адвольны танец».
У 2009 годзе «Новы канал» абвяшчае набор ўдзельнікаў для праекту «Фабрыка зорак-3» (Фабрика звёзд). Стас Шурынс прыняў удзел у інтэрнэт-кастынгу. Паспяхова прайшоўшы яго, і ўсе іншыя этапы адбору, ён стаў паўнапраўным удзельнікам шоў. У рамках праекта Стас прадставіў дзве аўтарскія песні — «Сердце» і «Не сходи с ума» (будучыя сінглы), таксама ён выступіў сааўтарам песень іншых удзельнікаў праекта. У навагоднюю ноч было абвешчана, што пераможцам «Фабрыкі зорак-3» стаў Стас Шурынс.
У лістападзе 2011 года быў запушчаны ў ратацыю трэк «Хватит», і ўжо ў снежні была завершана работа над першым сольным альбомам спевака і кампазітара Стаса Шурынса.
У пачатку 2012 года была набрана каманда музыкантаў, працуючы з якой, Стас рыхтуецца да першага сольнага канцэрту. Дэбютны кліп на песню «Прости» выйшаў у красавіку 2012 года, а 6 ліпеня выйшаў яго першы альбом пад назвай «Раўнд 1».
У чэрвені 2012 года Шурынс выпусціў сінгл «Небо-кровь», але ён не ўваходзіць у дэбютны альбом.
Першае відэа да сінглу з другога альбома «I don't Care» быў прадстаўлены ў жніўні 2012, які патрапіў у ратацыі радыёстанцый Украіны і Расіі.
У кастрычніку 2012 года адбылася прэм'ера відэа на сінгл «I.P.O.D. (In a place of depth)», а вясной 2013 года Стас прадставіў трэк і кліп зусім у іншым стылі і характары «Take». У канцы жніўня 2013 года адбылася прэм'ера лірычнага сінгла «Ты моё» і відэа на яго, якое трапіла ў эфір прыбалтыйскіх тэлеканалаў.
У лютым 2012 года Стас Шурынс ажаніўся.
У канцы 2013 года Шурынс абвясціў пра планаваны выпуск новага альбома «Естесственный отбор».
Дыскаграфія
Альбомы 2012 — «Раунд 1» |- |«Раўнд 1»''' — дэбютны студыйны альбом Стаса Шурынса, выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшлі 12 кампазіцый, некаторыя з іх перазапісаны ў 2012 годзе і адна з песень выканана ў дуэце з Кацярынай Варнавай. Да сінглу «Прости» быў зняты відэакліпВідэакліп «Прости».
Пералік песень 1. Давай знакомиться 2. Сердце 3. Ты опять молчишь 4. Скажи мне 5. Дождь 6. Хватит 7. Зима 8. Прости 9. Не сходи с ума 10. Будь собой 11. Останься 12. Ты опять молчишь ft. Кацярына Варнава
Спасылкі Сайт для пакупкі альбома http://video.meta.ua/4838431.video http://www.stasshurins.info/ http://music.djuice.ua/ru/stas-shurins/raund-1
2013 — «Естественный отбор» |- |Естественный отбор' (Натуральны адбор'') — другі студыйны альбом Стаса Шурынса, выдадзены 13 лістапада 2013 года. Альбом быў прэзентаваны ў Кіеўскім начным клубе «Beton». Тым жа днём адбыўся выпуск сінгла «Пока ты со мной» і прэзентацыя кліпа да яго. У альбом увайшлі 11 кампазіцый, выкананыя руская і англійская мовамі і бонусная песня «Я вярнуся» (кавер Ігара Талькова).
Адрозненні ад «Раўнд 1» Сам спявак сцвярджае, што альбом «Натуральны адбор» яўляецца яго першым сольным альбомам.
Іншае Аўтар усіх кампазіцый з альбома (апроч песні «Я вярнуся») — Стас Шурынс.
Дэвіз альбома — прапанова: Life, Love And Music Must Go On! ().
Трэкліст
Сінглы Год Назва Пераклад на беларускую2009 «Сердце» Сэрца «Не сходи с ума» «Не схадзі з розуму»2010 «Дождь» «Дождж» «Будь собой» «Будзь сабой» «Зима» «Зіма»2011 «Давай знакомиться» «Давай знаёміцца» «Хватит» «Хопіць» «Скажи мне» «Скажы мне»2012 «Небо-кровь» «Неба-кроў» «Прости» «Прабач» «I Don't Care» «Мне усе-роўна» «I.P.O.D.» «У глыбіні»2013 «Take» «Вазьмі» «Ты моё» «Ты мае» «Пока ты со мной» «Пакуль ты са мной» «Why» «Чаму»
Апісанне сінглаў 2009 — Не сходи с ума |- |Не сходи с ума' (Не сыходзь з розуму'') — аўтарская песня, напісаная Стасам Шурынсам, якую ён прадставіў на кастынгу ў трэцім сезоне шоу «Фабрыка зорак». Таксама гэтую песню ён спяваў на адным з сваіх анлайн-выступленняў.
Канцертнае відэаВідэа на песню «Нe Сходи с ума» стала першым відэа, якое з'явілася ў эфірах украінскіх і расейскіх тэлеканалаў у 2010 годзе.
Быў таксама зняты відэакліп на акустычнай версіі песні.Не схои с ума (акустычная версія) У ліпені 2010 года Шурынс выканаў гэтую песню падчас конкурсу «Песни моря» у якасці госця праграмы. песня была таксама прадстаўленыя на конкурсны адбор у Еўрабачанне 2010 у напярэдадні Новага 2010 года з украінскай спявачкай Эрыкай.Эрыка і Стас Шурынс «Еўрабачанне-2010»
2012 — Прости |- |«Прости»''' () — першы сінгл Стаса Шурынса, выдадзены 2 сакавіка 2012 года. Сінгл таксама ўваходзіць у альбом Раунд 1. Да песні быў зняты відэакліп у красавіку 2012 годаВідэакліп «Прости».
Відэакліп Відэакліп быў загружаны на youtube у 2012 годзе. Рэжысёр — Ігар Сцекаленка, аператар — Дзмітрый Ператрутаў. Відэа паказвае Стаса Шурынса ў дэпрэсіўным стане, быццам, ён страціў блізкага чалавека. Словамі «Прости меня, я был неправ» («прабач мяне, я быў не праў») спявак заахвочвае іншых людзей прасіць прабачэння ў сваіх родных. Галоўны сэнс песні — споведзь чалавека, які разумее, што жыццё іншага чалавека ўжо не вярнуць і спрабуе папрасіць у яго прабачэння. На відэа Стас Шурынс піша лісты, якія ён у канцы відэа кладзе на крыж.
2012 — I Don't Care |- |I Don't Care' (Мяне не хвалюе'') — другі сінгл Стаса Шурныса, выдадзены ў 2012 годзе. Гэта быў першы англамоўны сінгл спевака. Да песьні таксама было знята відэа, рэжысёрам якога стала Ксенія Крутаголава. У ліпені 2012 года Шурынс запісаў гэты сінгл у дуэце з расійскім спеваком Уладам Тапалавымhttp://www.youtube.com/watch?v=c7T7W1cKmIM.
Відэа На відэа паказаны Стас Шурынс ў суправаджэнні музыкантаў. Сам кліп быў зняты на старой будоўлі. Відэа падобна да аматарскай здымкі, бо паказаны ў асноўным дзеянні музыкантаў, а не іх ігра на інструментах. Большую частку відэа займае размалеўка графіці на сценах старых будынкаў. Часам на відэа з'яўляецца пэўны малюнак, які паступова вымалёўваецца з графіці. Гэты малюнак таксама стаў адной з версій вокладкі сінгла.
Відэакліпы Год Кліп Рэжысёр Альбом 2009 Не сходи с ума (канцэртнае відэа) | Фабрика звёзд-3 | «Раунд 1»
| 2010 | Не сходи с ума (акустык-відэа) «Раунд 1» 2012 Прости | Ігар Сцекаленка | «Раунд 1»
| 2012 | I Don't Care Ксенія Крутаголава «Естественный отбор» 2012 I.P.O.D. Ксенія Крутаголава «Естественный отбор» 2013 Take Ксенія Крутаголава «Естественный отбор» 2013 Ты моё Ксенія Крутаголава «Естественный отбор» 2013 Пока ты со мной Ксенія Крутаголава «Естественный отбор» 2013Why (адбор на Еўрабачанне 2014) live from casting «Естественный отбор»
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Латвіі