Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (;  — ) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў . Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка» ў Маньчжурыі.

Біяграфія

У РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы).

З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга.

У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі як старшы саветнік пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі па разведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), здзяйсняў разведку ў тыле франкісцкіх войск. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі.

З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні разведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў разведчыкам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР.

З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой. У сакавіку 1942 года ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу, пазней партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.

У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка ў Маньчжурыі.

Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе.

Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29).

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза работнікам Народнага Камісарыята Дзяржаўнай Бяспекі СССР» за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Ваўпшасаву Станіславу Аляксеевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5115). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1- й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Памяць Імем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка.

Сачыненні Партизанская хроника. — М., 1961 На разгневанной земле. Изд. 2-е. Минск, 1965 На тревожных перекрёстках: Записки чекиста. — 3-е изд. — М.: Политиздат, 1988

Літаратура Антонов В. С. Разведчики … — М.: Мол. гвардия, 2004. ISBN 5-235-02711-6 Попов А. Ю. НКВД и партизанское движение. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. ISBN 5-224-04328-X

Спасылкі

Биография на сайте СВР России Биография на сайте hrono.ru «Красноармеец, партизан, разведчик… И снова — партизан»

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Разведчыкі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шаўляйскім раёне Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны