Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (нар. , г. , Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 2010).
Біяграфічныя звесткі Скончыла БДУ (1977). З 1977 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1995 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996 загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі, з 2003 — гісторыі, філасофіі, эканомікі і права), адначасова ў 1995—2000 у Інстытуце гісторыі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Даследуе пытанні міжнароднай дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю беларускай дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэлігійна-царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі.
Выбраная бібліяграфія Удзел БССР у дзейнасці ЮНЕСКА па выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі ў інтарэсах міру // Весці. АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 5. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л. В. Языкович. — Мн.: Наука и техника, 1986. — 59, с. Рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі // Беларусіка=Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2; Рэлігійны друк і духоўнае жыццё беларускай эміграцыі // Беларусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5. Праваслаўныя беларусы ў грамадска-палітычным жыцці ЗША // Беларусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5. Праваслаўныя беларусы на эміграцыі: Праблемы і ўзаемадачыненні // Беларусіка=Albaruthenica. 1997. Кн. 6, ч. 1. Беларуская царква на эміграцыі як захавальніца духоўнай нацыянальнай спадчыны // Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны: Матэрыялы міжкар. навук. канф. Мн., 1996. Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі як крыніца па гісторыі беларускай дыяспары // Замежная архіўная беларусіка: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 1998.
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (3 чэрвеня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі