Сонечная ўспышка — выбуховы працэс выдзялення энергіі (светлавой, цеплавой і кінетычнай) у атмасферы Сонца. Успышкі так ці інакш ахопліваюць усе слаі сонечнай атмасферы: фотасферу, храмасферу і карону Сонца. Неабходна адзначыць, што сонечныя ўспышкі і каранальныя выкіды масы з’яўляюцца рознымі і незалежнымі з’явамі сонечнай актыўнасці.
Прырода
Працягласць імпульснай фазы сонечных выбліскаў звычайна не перавышае некалькіх хвілін, а колькасць энергіі, што вызваляецца за гэты час, можа дасягаць мільярдаў мегатон у трацілавым эквіваленце. Энергію ўспышкі традыцыйна вызначаюць у бачным дыяпазоне электрамагнітных хваль па здабытку плошчы свячэння ў лініі выпраменьвання вадароду Нα, якая характарызуе нагрэў ніжняй храмасферы, на яркасць гэтага свячэння, звязаную з магутнасцю крыніцы.
У апошнія гады часта выкарыстоўваюць таксама класіфікацыю, заснаваную на патрульных аднародных вымярэннях на серыі ІСВ, галоўным чынам GOESЭнциклопедия Солнца — Солнечные вспышки , амплітуды цеплавога рэнтгенаўскага ўсплёску ў дыяпазоне энергій (з даўжынёй хвалі )). Класіфікацыя была прапанаваная ў 1970 годзе Д. Бейкерам і першапачаткова грунтавалася на вымярэннях спадарожнікаў «Solrad». Па гэтай класіфікацыі сонечнай успышцы прысвойваецца бал — абазначэнне з лацінскай літары і індэкса за ёй. Літарай можа быць A, B, C, M або X у залежнасці ад велічыні дасягнутага выбліскам піка інтэнсіўнасці рэнтгенаўскага выпраменьванняКласіфікацыя ўспышак :
Літара Інтэнсіўнасць у піку (Вт/м²) A меней за 10−7 B ад 1,0×10−7 да 10−6 C ад 1,0×10−6 да 10−5 M ад 1,0×10−5 да 10−4 X болей за 10−4
Індэкс удакладняе значэнне інтэнсіўнасці ўспышкі і можа быць ад 1,0 да 9,9 для літар A, B, C, M і больш — для літары X. Так, напрыклад, успышка 12 лютага 2010 года бала M8.3 адпавядае пікавай інтэнсіўнасці . Самай магутнай (станам на 2010 год) зарэгістраванай з 1976 годаСамыя магутныя зарэгістраваныя сонечныя ўспышкі успышцы, якая адбылася 4 лістапада 2003, быў прысвоены бал X28, такім чынам, інтэнсіўнасць яе рэнтгенаўскага выпраменьвання ў піку складала . Варта заўважыць, што рэгістрацыя рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца, бо яно цалкам паглынаецца атмасферай Зямлі, стала магчымай пачынаючы з першага запуску касмічнага апарата «Спадарожнік-2» з адпаведнай апаратурайЭксперимент на втором искусственном спутнике Земли (Спутник-2) , таму звесткі пра інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпраменьвання сонечных успышак да 1957 года цалкам адсутнічаюць.
Вымярэнні ў розных дыяпазонах даўжынь хваль адлюстроўваюць розныя працэсы ва ўспышках. Таму карэляцыя паміж двума індэксамі ўспышкавай актыўнасці існуе толькі ў статыстычным сэнсе: для асобных падзей адзін індэкс можа быць высокім, а другі нізкім і наадварот.
Сонечныя ўспышкі, як правіла, адбываюцца ў месцах узаемадзеяння сонечных плям процілеглай магнітнай палярнасці ці, больш дакладна, паблізу нейтральнай лініі магнітнага поля, якая падзяляе вобласці паўночнай і паўднёвай палярнасці. Частата і магутнасць сонечных выбліскаў залежаць ад фазы 11-гадовага сонечнага цыклу.
Наступствы
Сонечныя ўспышкі маюць прыкладное значэнне, напрыклад, пры даследаванні элементнага складу паверхні нябеснага цела з разрэджанай атмасферай або пры яе адсутнасці, выступаючы ў ролі ўзбуджальніка рэнтгенаўскага выпраменьвання для рэнтгенафлуарэсцэнтных спектрометраў, устаноўленых на борце касмічных апаратаў.
У выніку бамбардзіроўкі верхніх слаёў атмасферы Зямлі і іншых планет зараджанымі часцінкамі ўзнікаюць палярныя ззянні. Сонечныя буры ў маі 2024 года выклікалі свячэнне зямной атмасферы не толькі ў палярных, а і ў нізкіх шыротах. Уздзеянне з’явы адбілася на функцыяванні спадарожнікаў Starlink, паведамлялася аб парушэннях работы GPS.
Зноскі
Спасылкі
Б. В. Сомов. Вспышки на Солнце // Физика космоса. Маленькая энциклопедия. — М.: Советская Энциклопедия, 1986. Солнечные вспышки Данные о рентгеновском излучении Солнца со спутников GOES (NOAA) Cолнечные вспышки онлайн Cолнечные вспышки онлайн на интерактивных графиках Cолнечные вспышки в энциклопедии Солнца
Успышка сонечная