Алькаркон () — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, які размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд.
Гісторыя У гэтым месцы людзі пачалі сяліцца яшчэ ў дагістарычныя часы. Назва мае арабскае паходжанне, але мала што вядома пра Алькаркон да Рэканкісты. Самая ранняя пісьмовая згадка пра Алькаркон узыходзіць да 28 ліпеня 1208 года. Горад мае невялікі гістарычны цэнтр, дзе размяшчаецца царква Санта-Марыя-ла-Бланка, які ахоўваецца як «археалагічная зона»Database of protected buildings . Ministry of Culture of Spain. Цэнтр акружаны сучаснымі пабудовамі, Алькаркон імкліва расце ў апошні час у сувязі з міграцыяй сюды людзей з іншых частак Іспаніі і Лацінскай Амерыкі.
Інфраструктура У Алькарконе маецца два шпіталя. Таксама ў горадзе маецца кампус Каралеўскага ўніверсітэта імя Хуана Карласа, дзе ў асноўным праходзяць заняткі звязаныя з медыцынай.
Гарады-пабрацімы Маяры, Куба Нехара, Сальвадор
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады аўтаномнай супольнасці Мадрыд Катэгорыя:Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Мадрыд