Нямецкі музей фільмаў () — прысвечаны гісторыі кіно і стварэнню фільмаў музей у Франкфурце-на-Майне, які знаходзіцца на беразе Майна у раёне Заксэнхаўзэн (т.зв. Музейны бераг). Гэта адзін з шасці музеяў фільмаў у Германіі. Агульная выставачная плошча складае 2100 кв. метраў. Музей быў адкрыты ў 1984 годзе.

У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлены экспанаты з гісторыі фільма, працоўныя прылады і крокі кінавытворчасці. Сярод экспанатаў знаходзяцца статуэтка Оскар, атрыманая Максіміліянам Шэлам за фільм Нюрнбергскі працэс (1961), а таксама больш чым 200-гадовы скрупулёзна адноўлены чароўны ліхтар.

Штогод тут таксама праводзяцца чатыры спецыяльных выставы, якія прызначаны канкрэтным абласцям кінематаграфіі і жанру кіно, а таксама розным сацыяльным тэмам і іх адлюстраванню ў фільмах.

У музеі таксама размешчаны кінатэатр, дзе правадзіцца паказ гістарычна значных, а таксама эксперыментальных фільмаў. У дадатак прапануюцца лекцыі і дыскусіі.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі паводле алфавіта Катэгорыя:Музеі Франкфурта-на-Майне