Апостальская канстытуцыя () — заканадаўчы акт, які быў абвешчаны Папам Рымскім і змяшчае прадпісанні агульнага і пастаяннага характару для ўсёй Каталіцкай царквы ці яе часткі.

Па форме апостальскія канстытуцыі адрозніваюцца ад motu proprio і пасланняў сваім больш высокім статусам. З дапамогай апостальскай канстытуцыі, якая выдаецца пераважна ў форме булы, публікуюцца дагматычныя вызначэнні (напрыклад, апостальская канстытуцыя Munificentissimus Deus ад 1 лістапада 1950 года, якая абвясціла дагмат аб Узнясенні Дзевы Марыі), а таксама разважанні ў вобласці хрысціянскага веравучэння, якія не маюць дагматычнага характару (напрыклад, апостальская канстытуцыя Unigenitus Dei Filius ад 8 верасня 1713 года, якая асудзіла янсенісцкія погляды Пасхазія Кенеля).

З дапамогай апостальскай канстытуцыі ў царкоўнае заканадаўства ўводзяцца найбольш важныя змены. Так, апостальская канстытуцыя Sacrae Disciplinae Leges ад 15 студзеня 1983 года ўвяла ў дзеянне цяперашні Кодэкс Кананічнага Права. Апостальскія канстытуцыі апублікуюць змены межаў царкоўных акруг (напрыклад, дыяцэзій і тэрытарыяльных абацтваў), акты аб заснаванні розных інстытутаў (напрыклад, манаскіх кангрэгацый) і змяненні іх статусу. З 1909 года апостальскія канстытуцыі публікуюцца ў Acta Apostolicae Sedis. Паводле канону 754 ККП, усе вернікі абавязаны прытрымлівацца палажэнняў апостальскай канстытуцыі ў вобласці веравучэння.

Прыклады апостальскіх канстытуцый «Anglicanorum Coetibus» (2009) — правілы далучэння англіканскіх абшчын да Рымска-Каталіцкай Царквы. Universi Dominici Gregis (1996) — правілы Ян Павел II пры абранні Рымскага Пантыфіка; Fidei depositum (1992) — апостальская канстытуцыя Яна Паўла II аб увядзенне ў дзеянне новага Катэхізіса Рымска-каталіцкай царквы; Ex corde ecclesiae (1990) — правілы Яна Паўла II пра Каталіцкія Універсітэты; Sacrae Disciplinae Leges (1983) — апостальская канстытуцыя Яна Паўла II аб увядзенні ў дзеянне цяперашняга Кодэкса Кананічнага Права; Ut sit (1982) — апостальская канстытуцыя Яна Паўла II, якая падняла статус Opus Dei у ранг асабістай прэлатуры; Romano Pontifici eligendo (1975) — апостальская канстытуцыя Паўла VI аб абранні Рымскага пантыфіка; Missale Romanum (1969) — апостальская канстытуцыя Паўла VI аб пераглядзе чыну літургіі; Paenitemini (1966) — апостальская канстытуцыя Паўла VI аб пасце і ўстрыманні ў Рымска-каталіцкай царкве; Veterum sapientia (1962) — апостальская канстытуцыя Яна XXIII аб садзейнічанні вывучэнню лацінскай мовы; Munificentissimus Deus (1950) — дагматычная канстытуцыя Пія XII аб Узнясенні Маці Божай у нябесную славу; Ineffabilis Deus (1854) — дагматычная канстытуцыя Пія IX аб Бязгрэшным Зачацці Найсвяцейшай Дзевы Марыі; Quo primum (1570) — апостальская канстытуцыя Пія V аб Трыдэнцкай імшы.

Крыніца «Конституция апостольская» //Католическая энциклопедия. Т.2. Изд.францисканцев, М:2005

Катэгорыя:Рымская курыя Катэгорыя:Ватыкан Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Кананічнае права Катэгорыя:Папскія дакументы * Катэгорыя:Дакументы Каталіцкай Царквы