Антон Афодзьевіч (Фёдаравіч) Васюцінскі (, г. Камянец-Падольскі — ) — мастак, -медальер, разьбяр.

Стварыў мноства медалёў і манет Расійскай імперыі і Савецкага Саюза. Прафесар.

Біяграфія

Дзяцінства і пачатковая адукацыя Нарадзіўся ў беднай сям’і. У тры гады застаўся без бацькі, рана пачаў працаваць. Любоў да малявання пачалася з дзяцінства, а вучыцца любімай справе прыйшлося ўжо позна. Толькі ў 1879—1881 гадах ён атрымаў адукацыю ў Кіеўскай малявальнай школе, якую ўзначальваў .

Прафесійная адукацыя і першыя крокі У ліпені 1881 года Васюцінскі стаў вольным слухачом Імператарскай Акадэміі мастацтваў. З 1882 года яго прынялі вучнем натурнага класу Акадэміі па гістарычным жывапісе.

Пасля трох гадоў напружанай вучобы, з-за недахопу сродкаў і дрэннага стану здароўя, вярнуўся ў Камянец, каб выкладаць урокі малявання ў школьных установах горада. Але ўжо праз год зноў з’явіўся ў Пецярбургу і перавёўся ў медальерны клас у Акадэміі мастацтваў.

Яго поспехі ў вучобе Акадэмія адзначыла некалькімі медалямі. 1888 за стварэнне медалі «Геркулес, які забівае трохгаловую гідру» атрымаў залаты медаль першай годнасці. Разам з гэтым медалём яму прысвоілі званне класнага мастака першай ступені.

Пасля заканчэння Акадэміі (1888) паступіў на Санкт-Пецярбургскі манетны двор. Працуючы там, ён адначасова вучыўся на педагагічных курсах пры Акадэміі, каб мець магчымасць выкладаць маляванне ў сярэдніх навучальных установах.

Замежная стажыроўка Па рашэнні Савета Акадэміі Васюцінскі атрымаў замежную стыпендыю і паехаў у Аўстрыю вывучаць медальерную справу да аднаго з самых вядомых медальеров таго часу — (1845—1903). Пасля Вены наведаў Мюнхен, а потым паехаў у Парыж, дзе плённа працаваў.

Прафесійная дзейнасць на радзіме У 1891 годзе на Парыжскай выстаўцы яго медалі адзначаны Ганаровым дыпломам. У 1892 годзе ён атрымаў прэмію за «медалі і ювелірныя вырабы з выкарыстаннем медальернай тэхнікі».

У 1893 Васюцінскі прыехаў у Пецярбург з Парыжа ўжо прызнаным медальерам. Як вопытны майстар, атрымаў пасаду старэйшага медальера Пецярбургскага, манетнага двара. Там, на Пецярбургскім (затым — Петраградскім, пасля — Ленінградскім) манетным двары Васюцінскі і прапрацаваў усё жыццё. Там выгадаваў цэлую плеяду вучняў і пераемнікаў (С. Тульчынскага, М. Сакалова, В. Галянецкага і інш).

З 1893 — старшы медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара, навуковы супрацоўнік Акадэміі Майстэрстваў з 1910.

У 1918—1920 працаваў дома. У 1920 прызначаны памочнікам кіраўніка, а ў 1922 — кіраўніком медальнай і дапаможнымі часткамі, з 1926 — галоўны медальер, з 1935 — мастак-кансультант.

У 1925 па яго ініцыятыве пры Акадэміі мастацтваў адкрыта медальернае аддзяленне. Памёр на працоўным месцы.

Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках (Васюцінская дарога, участак 3). На магіле ўстаноўлена стэла, бюст з чыгунуРаспараджэнне ўрада Санкт-Пецярбурга .

Званні і ўзнагароды Свае работы Васюцінскі экспанаваў на шматлікіх выстаўках не толькі ў Расіі, але і ў Італіі, Германіі, Францыі. За дасягненні ў галіне медальернага мастацтва 27 кастрычніка 1908 года быў абраны акадэмікам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

У 1922 годзе за вялікі ўклад у аднаўленне дзейнасці Петраградскага манетнага двара і арганізацыю чаканкі савецкіх манет у сціснутыя тэрміны яму прысвоена ганаровае званне Герой Працы.

Работы Васюцінскі выразаў медалі амаль да ўсіх выдатных падзей Расійскай імперыі апошняга яе перыяду, а затым — Савецкага Саюза перыяду яго станаўлення. Многія яго медалі прысвечаны юбілеям выдатных дзеячаў мастацтва і навукі (як расійскіх, так і ўкраінскіх).

У 1885 годзе Васюцінскі вырабіў узоры расійскіх залатой і банкаўскай срэбнай манет.

Штэмпэлі аверсаў залатых і срэбных агульнадзяржаўных партрэтных манет масавага выпуску 1895—1915 гг. Штэмпель аверса мемарыяльнага рубля 1913 года ў памяць 300-годдзя дома Раманавых Штэмпель медалёў «За бой „Варага“ і „Карэйца“ 27 студзеня 1904 г. пры Чэмульпа», «У памяць 200-годдзя Палтаўскай бітвы», «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых» і іншых Штэмпель апошняга сярэбранага рубля Расійскай імперыі 1916 года Штэмпель першага сярэбранага рубля РСФСР 1921—1922 года Штэмпель залатога чырвонца СССР («сейбіта») Штэмпель ордэна Леніна Штэмпэлі нікелевых манет 1931—1934 гадоў. Аўтар знака ГТО

Работы А. А. Васюцінскага

Літаратура Глейзер М. М. советские монеты 1921—1991. Спб., 2011, с. 61. Митці України: Енциклопедичний довідник / Упорядники: М. Г. Лабінський, В. С. Мурза. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — 848 с. — ISBN 5-88500-042-5. — С. 106. Мистецтво України: Біографічний довідник / Упорядники: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський. За редакцією А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9. — С. 102. Кривко Я. Художник-земляк: Сторінки історії // Прапор Жовтня (Кам’янець-Подільський). — 1977. — 23 липня. — С. 4. Стельмах В., Работинський М. Його медалі відомі в Парижі: До 145-річчя з дня народження Антона Федоровича Васютинського // Кам’янець-Подільський вісник. — 2003. — 24 січня. — С. 9. Спасылкі РУССКИЙ МЕДАЛЬЕР АНТОН ФЕДОРОВИЧ ВАСЮТИНСКИЙ СОВЕТСКИЙ ЗОЛОТОЙ ЧЕРВОНЕЦ 1923 ГОДА Медаль Петру Аркадьевичу Столыпину Плакета в честь В. Н. Коковцова Антон Федорович Васютинський, відомий український художник-медальєр кінця XIX — початку XX століття.

Катэгорыя:Медальеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Медальеры СССР