По́кры (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 24 км на паўночны ўсход ад Брэста, 18 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Гісторыя Выяўленыя археолагамі гарадзішча і могільнікі за 2 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Лясная, сведчаць, што гэта мясцовасць была заселена людзьмі яшчэ ў старажытнасці.
У 1739 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У 1840 годзе жыхарамі вёскі і панам А. Баяроўскім царква перабудавана. Паводле матэрыялаў 1858 года сяло ў Брэсцкім павеце. Уваходзіла ў маёнтак Дзямянчыцы пані Баяроўскай. У 1870 годзе дзейнічала народнае вучылішча. У 1886 годзе вёска ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета, працавала царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе вёска — цэнтр сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 333,5 дзесяціны зямлі; 48 дзесяцін зямлі мела царква. У 1897 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 35 двароў, 11 вяскоўцаў загінулі на фронце.
У лютым 1949 года арганізаваны першы калгас «Савецкая Армія». З 54 гаспадарак у яго ўступілі 43; 20 мужчын і 36 жанчын.
Насельніцтва 146 сялянскіх душ (1858) 17 двароў, 180 жыхароў (1886) 38 двароў, 273 жыхары (1897) 297 жыхароў (1905) 7 двароў, 30 жыхароў (1921) 60 двароў, 290 жыхароў (1940) 249 жыхароў (1959) 216 жыхароў (1970) 92 гаспадаркі, 253 жыхары (1997) 78 гаспадарак, 209 жыхароў (2005)
Інфраструктура У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).
У вёсцы ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, клуб, бібліятэка.
Архітэктурныя помнікі
Свята-Пакроўская царква (1739), на поўнач ад вёскі. —
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна