I.P.O.D. — трэці аўтарскі сінгл Стаса Шурынса, выдадзены у кастрычніку 2012 года. Песня, нягледзячы на англійскую назву, выканана на рускай мове. Даслоўна назва I.P.O.D. (In a Place of Depth) перакладаецца , і няма асаблівага стаўлення да плэера IPod. Да песні было знятае дзве версіі відэаhttp://www.youtube.com/watch?v=WHysciSqX1whttp://www.youtube.com/watch?v=92nR1az7plI.

Відэакліп Да песні было прадстаўлена дзве версіі відэа, рэжысёрам якіх выступіла Ксенія Крутаголава. Але афіцыйна была прадстаўлена толькі другая версія кліпа, якая была выдадзена ў канцы 2012 года. У пачатку відэа паказаны Стас Шурынс, які цягне груз пад дажджом. Пазней паказаны дом і два танцоры, якія танцуюць у ім. У кліпе танцоры (меркавана) паказваюць перажыванні і эмацыйны стан галоўнага героя. У канцы, на відэа з’яўляецца Стас Шурынс разам з дзяўчынай, якая спрабуе забіць яго. Вобраз смерці ёсць ванна з бруднай вадой, у якую паступова заходзіць Шурынс. І ў рэшце рэшт відэа завяршаецца, калі спявак апускаецца ў ваду з галавой.

Спасылкі Разгляд сінгла і відэа