Ян Астроўскі (, горад Сянно — 7 (19) жніўня, , Вільня) — віленскі скульптар, прадстаўнік класіцызмуDariusz Kaczmarzyk, Jan Ostrowski, w: Polski Słownik Biograficzny, tom XXIV, 1979. S. 553..

Біяграфія Нарадзіўся ў дробнай шляхецкай сям’і, бацькі — Станіслаў Астроўскі і Агата з Казлоўскіх. Вучыўся ў элементарнай школе ў Дэтнаве каля Кейданаў, у Віцебску пасля змушаны шэсць гадоў працаваць вазніцам. У 1834 перабіраецца ў Вільню. Два гады працуе вартаўніком у пансіянаце для дзяўчат пані Герман. Пасля зарабляе як вандроўны артыст з шарманкай, у Кейданах пераймае ў італьянскіх вандроўных артыстаў тэхніку працы з гіпсам.

Вяртаецца ў Вільню, у 11 (23) мая 1841 жэніцца на Анэлі, дачцэ Іяхіма Кандратовіча і Петранэлі Юхневіч, з дробнай шляхты.

У Вільні вучыўся лепцы ў вядомага мастака з Наваградчыны Рафала Слізня. Затым паступіў вучнем ў майстэрню Казіміра Ельскага. У 1852 атрымлівае замову на выраб бюста памерлага віленскага ксяндза Юстына Якубоўскага. Надалей прафесійна займаўся вырабам бюстаў і медальёнаў з гіпса або бронзы. У 1866 годзе адбылася першая персанальная выстаўка скульптара.

Пахаваны на могілках Росы.

Творчасць Ствараў пераважна медальёны ў гіпсе, якія потым адліваліся ў вялікай колькасці. Значнай яго працай было стварэнне ў 1850-я патрыятычнай галерэі бюстаў гістарычных асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Літвы, Польшчы: М. Рэя (1856), К. Ельскага (1853), М. Балінскага (1857), Т. Рэйтана (1856), У. Сыракомлі (1856), Ю. Корсака (1853), Т. Нарбута (1856), Б. Панятоўскага (1850), Ю. Нямцэвіча (1850), Я. Каханоўскага (1855), Я.Тышкевіча (1856) і інш. Кампазіцыі бюстаў тыпу антычнай гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэалістычных рысаў мадэлі.

Адзначаная галерэя бюстаў захоўвалася ў калекцыі Тышкевічаў у лагойскім палацы. Праўдападобна выглядае, што калекцыю бюстаў Астроўскага для сваіх музейных збораў старажытных рэчаў набыў граф Канстанцін Тышкевіч. Напачатку ХХ ст. унук К. Тышкевіча Юзаф ахвяраваў бюсты ў Варшаве. Са збораў TOnZP калекцыя ў 1918 г. была перададзеная ва ўласнасць Нацыянальнага музея ў ВаршавеПавел Булаты. Пошукі і апісанне бюста Тадэвуша Рэйтана аўтарства Яна Астроўскага. 2018, Высшая школа: проблемы и перспективы : Материалы 13-й Междунар. науч.-метод. конф., Минск, 20 фев. 2018 г. В 3 ч. Ч. 2. — Минск : РИВШ, 2018. — C.283-288..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Ян Астроўскі, скульптар з Аршаншчыны

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары класіцызму