Мора Лігеі () — вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна), названае ў гонар адной з сірэн ў грэчаскай міфалогіі. Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, блізка да полюса. Каардынаты:

Мора складаецца ў асноўным з этану і метану. Шырыня каля 500 км, плошча 100 000 км2, што крыху менш чым плошча зямных азёр Мічыган і Гурон разам узятых.

У рамках будучай місіі па даследаванні Тытана плануецца даследаванне мора.

Спасылкі

Карта паўночнага полюса Тытана

Катэгорыя:Азёры Тытана