Макай () — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах Titan: Mackay Lacus
Дыяметр возера складае 180 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Макай з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.
Названа ў гонар зямнога возера Макай, размешчанага на тэрыторыі Аўстраліі.
Гл. таксама
Гідрасфера Тытана Тытан
Спасылкі
Карта паўночнага полюса Тытана
Катэгорыя:Азёры Тытана