Цыбуля скарада, цыбуля рэзанец, трыбулька (Allium schoenoprasum) — травяністая расліна сямейства цыбулевых.

Апісанне Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 15-45 см. Цыбуліны прадаўгаватыя, размешчаныя на кароткім карэнішчы. Сцябло ўнутры пустое, аблісцелае. Лісце (1-2) кароткае, дудчастае, з доўгай похвай. Суквецце — шарападобны парасонік, без цыбулінак. Лісцікі калякветніка ружовыя або ружова-фіялетавыя, бліскучыя. Насенне вуглаватае.

Пашырэнне Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах у межах шырокага галарктычнага арэала на паўднёвай мяжы яго паўночнаэўрапейскага раўніннага фрагмента. Расце на сырых лугах у далінах рэк.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў канцы чэрвеня-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне У культуры добра пладаносіць, дае ўсходжае насенне і самасеў.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Дикие родичи культурных растений — Allium schoenoprasum L. — Лук скорода, шнитт // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Цыбуля Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе