Скаловія (Scalowia, SchalowenуПаводле Мікалая фон Ярошына) — пруская зямля населеная племям скалваў ці скаловаў (Scalowite).

Знаходзілася на ўсходзе Прусіі, ляжала па абодвух берагах р. Нёман у ніжнім яго цячэнні, у басейне р. Нёмана і Прэгеля і па беразе Куршскага заліва. На ўсходзе да Скаловіі адносіліся таксама землі ніжняга цячэння р. Юры да вусця р. Мітавы і Нёмана. Цэнтрам Скаловіі, верагодна, была Раганіта (цяпер г. НеманLowmianski H. Studja nad poczatkami spoleczenstwa i paristwa litewskiego. Wilno, 1931 — 1932. T. I—II., II. S. 22; Harmjanz H. Volkskunde und Siedlungsgeschichte Altpreussens. Berlin, 1942. S. 121; Powierski J. Skalowia // SSS. Wroclaw, 1975, T. 5, cz. 1. S.192—193., S.193).

Назва, верагодна, з'яўляецца азначэннем лесу, часам яе таксама выводзяць да назвы невядомай р. Скальве-Скальва або да — блукацьWilinski K. Walki polsko-pruskie w X—ХIII w. Lodz, 1984. S. 182. Адзначаная таксама форма ScalwoPierson W. Altpreussische Namen-Kodex // Zeitschrift fur preussische Geschichte und Landeskunde. Jg. X. Berlin, 1873. S.714.. Гледзячы на археалагічныя матэрыялы, скалвы былі роднасныя куршам — і першыя, і другія пасля ўвайшлі ў склад літоўскай і латышскай народнасцяўФинно-угры и балты в эпоху Средневековья / Отв. ред. В. В. Седов. М., 1987. С.409; 419.

Катэгорыя:Прусія