thumb|right|Эмблема Дагаворы аб Антарктыцы. Дагавор аб Антарктыцы — дагавор, які прадугледжвае дэмілітарызацыю раёна Антарктыды, выкарыстанне яго ў выключна мірных мэтах і ператварэнне ў зону, свабодную ад ядзернай зброі. Дагавор заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і набыў моц 23 чэрвеня 1961 года пасля яго падпісання 12 дзяржавамі — першапачатковымі ўдзельнікамі. Галоўная мэта дагавора — забяспечыць выкарыстанне Антарктыкі ў інтарэсах усяго чалавецтва. Таксама прадугледжваецца свабода навуковых даследаванняў і заахвочваецца міжнароднае супрацоўніцтва. Забараняюцца любыя ядзерныя выбухі і захаванні радыеактыўных матэрыялаў у Антарктыцы. На студзень 2010 года удзельнікамі дагавора з'яўляюцца 46 дзяржаў, 28 з якіх з'яўляюцца кансультатыўнымі бакамі.

У 1982 годзе, як частка Сістэмы Дагаворы аб Антарктыцы і выканання яго IX Артыкула, набыла моц Канвенцыя па захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (АНТКАМ)Канвенцыя АНТКАМ (поўны тэкст). Практычнае ўжыванне палажэнняў гэтай Канвенцыі на практыцы рэгулююцца Камісіяй АНТКАМ, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў аўстралійскім горадзе Хобарт у штаце Тасманія.

Краіны — удзельнікі Дагаворы КраінаДата падпісанняДата ратыфікацыіДата ўступлення ў сілу23 чэрвеня 196125 жніўня 198723 чэрвеня 196119 ліпеня 200623 чэрвеня 196111 верасня 197816 мая 19751 снежня 195931 мая 196023 чэрвеня 196127 студзеня 198431 ліпеня 19915 лютага 19798 студзеня 198720 мая 196519 жніўня 198319 жніўня 198331 сакавіка 198218 сакавіка 19818 чэрвеня 19838 чэрвеня 198331 студзеня 198921 студзеня 198716 жніўня 198430 сакавіка 196723 чэрвеня 196123 чэрвеня 196116 верасня 197510 красавіка 198123 чэрвеня 196128 студзеня 19861 снежня 195921 чэрвеня 196023 чэрвеня 196115 верасня 19711 снежня 195918 жніўня 196023 чэрвеня 196128 кастрычніка 199211 студзеня 198015 мая 19841 снежня 195916 верасня 196023 чэрвеня 196114 чэрвеня 196223 чэрвеня 196124 красавіка 198421 студзеня 198723 чэрвеня 196123 чэрвеня 1961 Вялікабрытанія — Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Нідэрланды — распаўсюджаны на Нідэрландскія Антыльскія астравы і Сурынам. СССР ратыфікаваў Дагавор (Указ Прэзідыума ВС СССР ад 20.10.1960). Манголія вядзе перамовы аб далучэнні да Дагавора аб АнтарктыцыMongolia is authorized to establish its own camp on Livingston island, Antarctica // infomongolia.com , але на сайтах сістэмы Дагавора аб Антарктыцы інфармацыі пра Манголію як удзельніцу Дагавора няма«Монголы откроют научную базу в Антарктиде?»  — статья на сайте электронного периодического издания «Научная Россия» Стороны, участвующие в Договоре на официальном сайте системы Договора об Антарктике .

Спасылкі Сакратарыят Дагаворы пра Антарктыку

Катэгорыя:Антарктыка Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Катэгорыя:Тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў Антарктыцы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Ўкраіны