Ружа сабачаяБЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. С. 433., Шыпшына сабачаяДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил. (Rosa canina) — від раслін, якія адносяцца да роду сямейства .

Назва Назва «ружа сабачая» з’явілася ў кантэксце супастаўлення каштоўнасці дадзенага куста з садовымі ружамі. Паводле другой версіі — Ховард (1987), шыпшына выкарыстоўвалася ў XVIII і XIX стагоддзях для лячэння сабачых укусаў, адсюль і ўзнікла назва.

Беларускія назвы: ружа сабачая, роза, ружа, шупшына, рожа, шупшыннік, шыпшынаЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., шыпшыннік Ботанический словарь, Спб, 1878Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929.

Апісанне

Шыпшына сабачая — лістападны куст, які дасягае ў вышыню ад 1,5 да 2,5 м.

Парасткі тоўстыя, дугападобна выгнутыя, радзей амаль прамыя. Кара зялёная, с сонечнага боку чырванее.

Шыпы рэдкія, серпападобныя, з вельмі кароткім аснаваннем, з бакоў сціснутыя, на галоўных сцеблах амаль прамыя, на кветканосных парастках шматлікія, заўсёды кручкападобна-выгнутыя.

Сярэднія лісты кветаносных парасткаў 7-9 см даўжыні, голыя, толькі па галоўнай жылцы усеяныя кароткімі валасінкамі, непарнаперыстыя, з сям’ю, радзей пяццю або дзевяццю проста-вострапільчатымі па краі (нярэдка зубцы сканчаюцца жалёзкай), яйкападобна-эліптычнымі, на верхавіне коратка завостранымі лісточкамі, 2-2,5 см даўжынёй і 1-1,5 см шырынёй. Ля аснавання ліста маецца вузкі, па краі залозіста-раснічасты прылістак, з вострымі вушкамі.

Кветкі — без паху, адзіночныя або сабраныя па тры-пяць у верхавінныя шчыткападобныя суквецці, ад белага да ярка-ружовага колеру, дасягаюць у дыяметры 5-8 см Чашалісцікаў і знізу ўсеяныя кароткімі валасінкамі, зверху ў большасці выпадкаў голыя, да 20-25 мм даўжыні, шырокаланцэтныя, з багатымі пёрыстымі прыдаткамі, пасля цвіцення адгінаюцца назад і задоўга да паспявання пладоў адвальваюцца. Пялёсткі карацей чашалісцікаў; дыск шырокі, да 4-5 мм у дыяметры, плоскі або конусападобны, з зевам 1-1,6 мм у дыяметры; слупкі доўгія, пакрытыя белымі валасінкамі; галоўка лычыкаў шарападобная, канічная, радзей амаль шарападобная. Кветаножкі даўжынёй 12-18 мм, часцей за роўныя велічыні спелага плода, радзей карацей або даўжэй яго, звычайна пазбаўленыя валасінак і жалёзак. Цвіце ў маі-чэрвені (ліпені).

Формула кветкі: .

плады — гладкія і льсняныя, памяранцава-чырвонага колеру, пры паспяванні 15-26 мм даўжынёй, шырокаавальныя, радзей амаль шарападобныя, пазбаўленыя жалёзак, унутры ўтрымліваюць насенне — шмат валасістых арэшкаў. Плады спеюць у жніўні.

<p style="font-size: 85%">Агульны выгляд<p style="font-size: 85%"> Лісце<p style="font-size: 85%">Кветка<p style="font-size: 85%"> Плады

Хімічны склад Плады шыпшыны сабачай утрымліваюць аскарбінавую кіслату (зрэдку да 1 %, часцей 0,2 % ці нават менш), шыпшыны — да 5-6 %, рэдка больш (часам да 14 %), у сярэднім 2-3 %. Утрыманне іншых рэчываў практычна не адрозніваецца: флаваноіды — вытворныя кверцэцін, кемпферол і антацыяны, кацехіны, караціноіды — да 8 мг%, пантатэнавая, нікацінавая кіслата і яе амід, вітамін В1, В2, К, Е, пекцінавыя рэчывы, цукры, кіслоты, трыцерпены, мікраэлементы K, Mn, Fe, Co, Mg, Ca і інш.

Распаўсюджанне і экалогія Еўропа, Заходняя Азія, Паўночная Афрыка. У Еўрапейскай частцы Расіі да Масквы, часам і далей на поўнач, Крым, Каўказ, Сярэдняя Азія. У Беларусі распаўсюджана па ўзлесках, хмызняках, схілах, пераважна ў паўднёвай частцы.

Расце ў разрэджаных лясах, на палянах, высечках, бязлесных хмызняковых і травяністых схілах, на берагах ручаёў і рэк, уздоўж дарог, на пустках, як пустазелле.

Ужыванне

Вітамінная, лекавая, харчовая, меданосная, эфірамаслічная, таніданосная, фарбавальная, дэкаратыўная расліна.

Медыцынскае выкарыстанне

Дзякуючы багатаму ўтрыманню вітамінаў і флаваноідаў плады шыпшыны валодаюць рознабаковым дзеяннем. Выяўляюць дыўрэтычнае, крывесуцішальнае і звязальнае дзеянне.

Плады шыпшыны зніжаюць ўтрыманне халестэрыну ў крыві, запавольваюць адклад атэрасклератычных бляшак у крывяносных сасудах. Вітаміны і каратын актывізуюць энзімную сістэму, узмацняюць рэгенерацыю тканак, сінтэз гармонаў і аказваюць дабратворны ўплыў на вугляводны абмен і пранікальнасць сасудаў. Змест вітаміна Р спрыяе памяншэнню далікатнасці капіляраў, дапамагае выкарыстанню аскарбінавай кіслаты арганізмам.

Вітамін К удзельнічае ў стварэнні пратрамбіну і ўплывае на нармальную згусальнасць крыві. Іншыя вітаміны маюць важныя фізіялагічныя функцыі. Плады шыпшыны дзейнічаюць спрыяльна пры авітамінозе і як умацавальны сродак у рэканвалесцэнтны перыяд. У лекавых формах іх прымаюць з мэтай прафілактыкі цынгі і гіпавітаміноза С і Р, пры гемарагічных дыятэзах, розных крывацёках, у тым ліку выкліканыя прамянёвай хваробай, пры хваробах печані (хранічны гепатыт, халецыстыт, халангіт), пры нефрапатыі цяжарных, (хваробы нырак і мачавога пузыра), ранах, пераломах касцей, якія вяла загойваецца, дыстрафіях, пры ўзмацненні фізічных нагрузак, разумовым напружанні, у перыяд цяжарнасці і лактацыі, станоўчы ўплыў вітаміна С пры атэрасклерозе. Як агульнаўмацавальны сродак (пры вострых і хранічных інфекцыях, дыстрафіі, фізічных нагрузках і г. д.).

Плады шыпшыны сабачай ужываюць у народнай медыцыне. Чай з пладоў выкарыстоўваюць пры прастудных захворваннях. Насенне — для лячэння камянёў у мочавыдзяляльных шляхахШиповник собачий — Лекарственные растения, пры рэўматызме і падагры.

Плады ўтрымліваюць нязначную колькасць вітаміна C (0,24-0,85 % ад сухой вагі мякаці). Як вітамінавая расліна шыпшына сабачая вялікага значэння не мае.

Харчовае выкарыстанне

выкарыстоўваюць свежымі, у выглядзе гарбаты (адвару) з сушаных пладоў, сіропу, соку. У харчовай прамысловасці з іх рыхтуюць варэнне, джэм, пасцілу, пюрэ, павідла, кампоты, кісялі прычым у працэсе перапрацоўкі губляецца не больш за 35 % вітамінаў.

Плады шыпшыны прыдатныя для вытворчасці цукерак, мармеладу, дражэ, а канцэнтраваныя прэпараты з іх дадаюць да кандытарскіх вырабаў для іх вітамінізацыі. З іх рыхтуюць наліўкі, безалкагольныя напоі, віны, гарбатна-кававыя сурагаты, якія адзначаюцца араматам, абумоўленым наяўнасцю эфірных алеяў. Падсмажаныя на лёгкім агні плады выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі «кавы», якая мае пах ванілі По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с..

Дэкаратыўнае выкарыстанне

Дзякуючы засухаўстойлівасці і здольнасці да парасткавага абнаўлення, добра развітой каранёвай сістэме шыпшына цэніцца ў супрацьэразійных і ахоўных насаджэннях. Іншыя віды шыпшынніка маюць аналагічнае прымяненне.

Шыпшына сабачая — самая распаўсюджаная прышчэпа для садовых руж. Прышчэпленыя на яго ружы набываюць яго непераборлівасць, зімаўстойлівасць і значную ўстойлівасць да хвароб.

Іншае выкарыстанне

Шыпшына не вылучае шмат нектару, але яе ахвотна наведваюць пчолы і збіраюць з яе вялікую колькасць пылка. На шыпшынніку часам вылучаецца падзь. Рэкамендуюць высаджваць яе ў месцах, дзе ў канцы мая — першай палове чэрвеня мала пылканосаў.

Пялёсткі шыпшыны — выдатная сыравіна для эфірамаслічнай прамысловасці, парфумерыі, лікёрагарэлачнай вытворчасці. З насення здабываюць тлусты алей, багаты каратынам (да 40 %). Выкарыстоўваюць пры пролежнях, трафічных язвах, дэрматозах, як жоўцегонны, мачагонны супрацьзапаленчы сродак.

У каранях і шыпшыны ўтрымліваюцца таніды. Іх можна выкарыстоўваць для афарбоўвання тканін у карычневы колер.

Літаратура

Спасылкі

Шиповник собачий в Энциклопедии декоративных садовых растений

Катэгорыя:Ружа Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Кусты