Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы (); нар. 12 чэрвеня 1957, с. Врубліўка, Раманіўскі раён, Жытомірская вобласць) — украінскі музейны дзеяч, палітык, дыпламат. Міністр культуры і турызму Украіны ва ўрадзе Еханурава.
Біяграфія 1974—1979 — вучыўся ў Адэскім політэхнічным інстытуце, спецыяльнасць — інжынер-электрамеханік. Мае таксама кваліфікацыю сацыёлага. 1979—1985 — Канеўскі электрамеханічны завод «Магніт» (энергетык цэха, інжынер-канструктар). 1985—1987 — партыйная праца ў Каневе (інструктар і загадчык аддзелам гарадскім КПУ). 1987—1989 — 1-й намеснік старшыні Канеўскага гарвыканкама (пытанні развіцця культуры і спорту, адукацыі, турызму, замежных сувязяў і працы камунальных службаў). Жнівень 1989 — кастрычнік 2005 — дырэктар Канеўскага дзяржаўнага музея-запаведніка Т. Р. Шаўчэнкі, генеральны дырэктар Шаўчэнкаўскага нацыянальнага запаведніка. 1997 — атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Украіны. Верасень 2004 — май 2005 — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Украіны НАН Украіны. Згодна з Указам Прэзідэнта Украіны ад 5 кастрычніка 2005 года № 1415/2005 быў прызначаны міністрам культуры і турызму Украіны. З 6 лютага 2007 па 6 красавіка 2010 года — быў паслом Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Гл. таксама Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
Крыніцы
Спасылкі Міністэрства культуры і мастацтваў Украіны
Катэгорыя:Выпускнікі Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Паслы Украіны ў Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Украіны