Гэта спіс каралёў Памплоны, пасля Навары. Памплона, назва сталіцы, ужывалася як адзіная ці асноўная назва каралеўства да уніі з Арагонам (1076—1134). Аднак тэрытарыяльнае абазначэнне Навара ўвайшло ва ўжыванне ў якасці альтэрнатыўнага імя ў канцы X стагоддзя, хоць ужывалася значна радзей. Арагонскія каралі стварылі графства пад назвай Навара ў цэнтральнай частцы каралеўства Памплона. Пасля аднаўлення незалежнасці (з 1134 г.) каралеўства называлася Навара.
Дынастыя Іньігес (каля 824—905) Дынастыя Іньігес Дынастыя Іньігесаў заснавала Наварскае каралеўства (у Памплоне) каля 824 г. пасля паспяховага паўстання супраць намінальнай улады Франкскай імперыі Каралінгаў. 824—852 Іньіга I Арыста 852—870 Гарсія I, сын, рэгент падчас паралічу Іньіга ў (842—852) гг. Першым з кіраўнікоў Навары / Памплоны прыняў каралеўскі тытул 882—905 Фартун I Аднавокі, сын, у палоне ў Кордаве 860—880 гг. Дынастыя Хіменес Дынастыя Хіменес мела ролю суправіцеляў Іньігесаў большую частку IX стагоддзя. Урэшце, Хіменесы самі занялі наварскі трон; гэтыя манархі пералічваюцца ніжэй. ???—??? Хімена I, разам з Іньіга Арыста пасылаў паслоў да франкскаму двару ў 850 г. 870—882 Гарсія II, сын, кіраваў спачатку ў «іншай частцы каралеўства», відаць, у якасці суправіцеля Гарсіі I, а пасля яго смерці — кароль усёй Навары 882—905 Іньіга II, сын, суправіцель Фартуна Гарсеса
ПартрэтІмяГады жыццяГады кіраванняКаментарыіСпасылкіДынастыя ХіменесСанча I Гарсескаля 860 — 11 снежня 925 905—925Сын Гарсіі II Хіменеса. Яго жонка Тода была ўнучкай караля Фартуна ГарсесаХімена II Гарсес? — 29 мая 931925—931Гарсія I Санчэскаля 919 — 22 лютага 970931—970Санча II Абаркане раней 935 — снежань 994970—994Гарсія II Санчэскаля 964 — 29 ліпеня 1000994—1000Санча IIIкаля 985 — 18 кастрычніка 10351004—1035Гарсія III? — 15 верасня 10541035—1054Санча IV? — 10761054—1076With the assassination of Sancho IV, Navarre was partitioned by his cousins Alfonso VI of Castile and Sancho Ramirez of Aragon, and the latter made king, leading to more than half-a-century of Aragonese control.Санча Vкаля 1042/1043 — 4 чэрвеня 10941076—1094Педра Iкаля 1068/1069 — 27 верасня 11041094—1104Альфонса I Ваяўнік1073 — 7 верасня 11341104—1134The death of Alfonso led to a succession crisis in Aragon, and the nobles of Navarre took advantage to reestablish an independent monarchy, crowning a grandnephew (through an illegitimate brother) of the assassinated Sancho IV.Гарсія IV? — 11501134—1150Санча VI? — 27 чэрвеня 11941150—1194Санча VII? — 12341194—1234Дынастыя графаў ШампаніТэабальда I Вялікі3/30 мая 1201 — 8 ліпеня 12531234—1253Тэабальда II1238 — 4 снежня 12701253 — 4 снежня 1270Генрых I Тоўстыкаля 1244 — 22 ліпеня 12741270 — 22 ліпеня 1274Іаана I17 красавіка 1271 — 4 красавіка 130522 ліпеня 1274 — 4 красавіка 1305Дынастыя КапетынгаўФіліп IVкрасавік/чэрвень 1268 — 29 лістапада 13141284—1305Людовік X Сварлівы4 кастрычніка 1289 — 5 чэрвеня 13164 красавіка 1305 — 5 чэрвеня 1316Іаан I Пасмяротны15 лістапада 1316 — 20 лістапада 131615 лістапада 1316 — 20 лістапада 1316Нарадзіўся праз некалькі месяцаў пасля смерці бацькі і адразу быў абвешчаны каралём, аднак кароль-немаўля памёр ужо праз 5 дзён адразу пасля хрышчэння.Філіп V17 лістапада 1291 — 3 студзеня 132220 лістапада 1316 — 3 студзеня 1322Карл I Прыгожы18 чэрвеня 1294 — 1 лютага 13283 студзеня 1322 — 1 лютага 1328Жанна (Хуанна) II28 студзеня 1312 — 6 кастрычніка 13491 лютага 1328 — 6 кастрычніка 1349Дынастыя ЭўроФіліп III27 сакавіка 1306 — 23 верасня 13431 лютага 1328 — 23 верасня 1343Карл II10 кастрычніка 1332 — 1 студзеня 13876 кастрычніка 1349 — 1 студзеня 1387Карл III22 ліпеня 1361 — 8 верасня 14251 студзеня 1387 — 8 верасня 1425Бланка I6 ліпеня 1387 — 1 красавіка 14418 верасня 1425 — 1 красавіка 1441Дынастыя ТрастамараХуан II29 чэрвеня 1397 — 20 студзеня 14791425—1479 (дэ-факта)1425—1441 (дэ-юрэ)Карл Віянскі29 мая 1421 — 23 верасня 14611441—1461Бланка II Наварская9 чэрвеня 1424 — 2 снежня 146423 верасня 1461 — 2 снежня 1464Элеанора Наварская2 лютага 1426 — 12 лютага 147928 студзеня 1479 — 12 лютага 1479Рэгентка ў 1455—1479 гадахДынастыя ФуаФранцыск Феб1467 — 30 студзеня 148312 лютага 1479 — 7 студзеня 1483Кацярына дэ Фуа1468—15177 студзеня 1483 — 12 лютага 1517Жан дэ Фуа1450—15001483—1497Гастон дэ Фуа10 снежня 1489 — 11 красавіка 15121497 — 11 красавіка 1512Жэрмена дэ Фуа1488 — 18 кастрычніка 15381512 — 18 кастрычніка 1538Дынастыя АльбрэЖан III д’Альбрэ1484—1516Генрых II Наварскі1503—15551516—1555Іаана III1528—15721555—1572Дынастыя БурбонаўАнтуан дэ Бурбон1518—15621555-1562Генрых III1553—16101572—1610Людовік II1601—16431610-1620
Генрых III Наварскі стаў каралём Францыі Генрыхам IV, і з гэтага часу карона Навары перайшла да каралёў Францыі. У 1620 г. Ніжняя Навара ўключана ў склад Францыі, хоць французскія каралі працягвалі насіць тытул Кароль Навары да 1791 г.; пасля ён быў адноўлены з 1814 па 1830 г. у перыяд Рэстаўрацыі.
Прэтэндэнты на трон Іспаніі з карлісцкай галіны Бурбонаў выкарыстоўвалі іспанскую Навару як апору ў гады т.з. Карлісцкіх войн, але яны таксама прэтэндавалі на ўсе тытулы іспанскай кароны.
Цяперашнія прэтэндэнты Аліса, герцагіня Калабрыйская прэтэндуе на трон каралеўства Навара ў адпаведнасці з яго спрадвечным феадальным парадкам пераходу прастола ў спадчыну, як абвяшчае інфармацыя на афіцыйным сайце яе і яе сына інфанта Карласа . Луі-Альфонс, герцаг Анжуйскі — цяперашні легітымісцкі прэтэндэнт на трон Францыі і Навары. Яго прэтэнзія на наварскую карону засноўваецца на змененым парадку пераходу прастола ў спадчыну (у адпаведнасці з салічным законам), уведзеным у дзеянне Людовікам XIII. Хуан Карлас I, царствуючы кароль Іспаніі (якой належыць асноўная частка гістарычнай наварскай тэрыторыі), носіць тытул кароль Навары як частку яго пашыранай тытулатуры, атрыманай у спадчыну ад ранейшых манархаў Іспаніі (каралёў Кастыліі і Арагона).
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі * Катэгорыя:Манархі Еўропы * Навара