Улада́ва () — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Уладава. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Люблінскага ваяводства Польшчы, на сутоках Заходняга Бугу і Уладаўкі. Насельніцтва 13 918 чал. (2009).
Знаходзіцца каля беларуска-польскай граніцы, вузел аўтамабільных дарог на Люблін, Бялу Падляску, Тэрэспаль, Зосін і інш.
Гісторыя XIII стагоддзе: першая згадка ў Галіцка-Валынскім летапісе: «Данилъ же затворивъ Холмъ, еха ко брату си Василкови, поима с собою Курила митрополита. А татарове воеваша до Володавы и по озерамъ много зла створше».Пад 6751 годам паводле Іпацеўскага спісу Галіцка-Валынскага летапісу. XIV стагоддзе: увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. 1534: атрымала Магдэбургскае права. 1566: горад, у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства. У 1593 годзе пасля смерці сына брацлаўскага ваяводы Рамана Раманавіча Сангушкі замак і мястэчка ў складзе Берасцейскага ваяводства ВКЛ перайшло па спадчыне ягоным сёстрам Хадоры, жонцы троцкага кашталяна Аляксандра Пронскага, і Аляксандры, жонцы падляшскага ваяводы Януша ЗаслаўскагаНГАБ у Мінску, ф. КСК, воп. 1, спр. 1. 1624—1698: ва Уладаве дзейнічаў кальвінскі збор. 1648: горад пацярпеў ад войск Багдана Хмяльніцкага. 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў Аўстрыі. XIX стагоддзе: у складзе Расійскай імперыі. 1867: цэнтр павета. 1921: у міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
Насельніцтва 1827 — 3263 чал.Włodawa // S. 711 1857 — 6026 чал. 1913 — 15 220 ал. 1937 — 9084 чал. 1950 — 3754 чал. 1970 — 7401 чал. 1990 — 15 264 чал. 2006 — 14 203 чал.
З 1998 года ў горадзе рэгулярна праводзяць Фестываль трох культур. Мерапрыемства прысвячаецца багатай культуры праваслаўя, каталіцтва і іудаізма. Фестываль нездарма праходзіць ва Уладаве, бо да вайны горад меў шматнацыянальны характар.Валера Саўко. Фэстываль трох культур // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 15 верасня 2008
Памятныя мясціны Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Раства Прасвятой Багародзіцы (1840—1842). Касцёл Св. Людвіка (1741—1752). Могілкі яўрэйскія старыя (XVIII ст.) і новыя (XIX ст.). Сінагога вялікая (1764).
Галерэя
Вядомыя асобы Уладзіслаў Курашкевіч (1905—1997) — мовазнаўца-славіст
Зноскі
Літаратура Włodawa // S. 711—713
Спасылкі