Ванкарэм — невысокі скалісты мыс на паўночным узбярэжжы Чукоцкага мора, каля вусця лагуны Ванкарэм. Размешчаны паміж мысам Шміта на захадзе і Калючынскай губой на ўсходзе. Уваходзіць у Іульцінскі раён Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі.
У 2 км на паўднёвы захад знаходзіцца сяло Ванкарэм. У 2 кіламетрах на ўсход ад мыса размешчаны малы востраў Каркарпко.
На ўсход ад мыса Ванкарэм, Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд выявіў рэшткі старажытнага жылля, а таксама шматлікія косці паўночных аленяў і мядзведзяў. На берагах мыса размешчана буйное лежбішча маржоў.
Літаратура
Катэгорыя:Мысы Азіі Катэгорыя:Мысы Расіі