Міжзорны пыл — цвёрдыя мікраскапічныя часціцы, якія разам з міжзорным газам запаўняюць прастору паміж зоркамі. У цяперашні час лічыцца, што пылінкі маюць тугаплаўкае ядро, аточанае арганічным рэчывам або ледзяной абалонкай. Хімічны састаў ядра вызначаецца тым, у атмасферы якіх зорак яны зкандэнсаваліся. Напрыклад, у выпадку вугляродных зорак, яны будуць складацца з графіту і карбіду крэмніюМежзвёздная пыль — глоссарий Астронет.
Тыповы памер часціц міжзорнага пылу ад 0,01 да 0,2 мкм, поўная маса пылу складае парадку 1% ад поўнай масы газу. Святло зорак награвае міжзорны пыл да некалькіх дзясяткаў Кельвінаў, дзякуючы чаму міжзорны пыл з'яўляецца крыніцай даўгахвалевага інфрачырвонага выпраменьвання.
Пыл таксама ўплывае на хімічныя працэсы, якія праходзяць у міжзорным асяроддзі: пылавыя гранулы ўтрымліваюць цяжкія элементы, якія выкарыстоўваюцца як каталізатар ў розных хімічных працэсах. Гранулы пылу ўдзельнічаюць і ва ўтварэнні малекул вадароду, што павялічвае тэмп зоркаўтварэння ў метала-бедных аблоках.
Сродкі вывучэння міжзорнага пылу
Дыстанцыйнае вывучэнне. Даследаванні мікраметэарытаў на прадмет наяўнасці ўкрапванняў міжзорнага пылу. Даследаванне акіянічных адкладанняў на наяўнасць часціц касмічнага пылу. Вывучэнне часціц касмічнага пылу, якія прысутнічаюць на вялікіх вышынях ў атмасферы Зямлі. Запуск касмічных апаратаў для збору, вывучэння і дастаўкі часціц міжзорнага пылу на Зямлю.Новости космонавтики Т.9 № 3 (194) 1999
Цікавае
За год на зямную паверхню выпадае звыш 3 млн. т. касмічнага пылу, а таксама ад 350 тыс. да 10 млн т метэарытаў — каменных або металічных цел, якія залятаюць у атмасферу з касмічных прастораў. Толькі за апошнія 500 гадоў маса нашай планеты павялічылася на мільярд тон за кошт касмічнага рэчыва, што складае толькі 1,7% масы Зямлі. Аднак яна, відаць, уплывае на гадавы і сутачны рух нашай планеты.
Гл. таксама
КА Уліс КА Галілеа
Катэгорыя:Астрафізіка