Boeing 737 — самы папулярны ў свеце вузкафюзеляжны рэактыўны пасажырскі самалёт. Boeing 737 з’яўляецца самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам за ўсю гісторыю пасажырскага авіябудавання (на сярэдзіну 2013 года пастаўлена больш 7600 машын і каля 3000 замоў не закрытаhttp://active.boeing.com/commercial/orders/displaystandardreport.cfm?cboCurrentModel=737&optReportType=AllModels&cboAllModel=737&ViewReportF=View+Report ). Самалёт вырабляецца карпарацыяй Boeing з 1967 года. Boeing 737 эксплуатуецца настолькі шырока, што ў любы момант часу ў паветры знаходзіцца ў сярэднім 1200 самалётаў, і кожныя 5 секунд у свеце ўзлятае і садзіцца адзін 737.Boeing: A World of Service for the Boeing 737 Фактычна, Boeing 737 — агульная назва больш чым дзесяці тыпаў паветраных суднаў.
Катастрофы Усяго па стане на 20 красавіка 2012 года было страчана 170 авіялайнераўAviation Safety Network > ASN Aviation Safety Database > ASN Aviation Safety Database results CH-Aviation — Airline News, Fleet Lists & More , у гэтых катастрофах загінула 3835 чалавек. Лайнер 110 разоў захопліваўся тэрарыстамі і падвяргаўся іншым крымінальным дзеянням, у гэтых здарэннях загінула 575 чалавек.
Найбуйнейшай па колькасці ахвяр катастрофай Boeing 737 стала крушэнне ў Мангалоры 22 мая 2010 года самалёта індыйскай авіякампаніі, які пры пасадцы выкаціўся за межы УПП і загарэўся. На борце было 166 чалавек, 158 з іх загінулі.
Падобныя самалёты Airbus A320 Boeing 757-200 McDonnell Douglas MD-80 Ту-154 Ту-204
Спасылкі Старонка Boeing 737 на афіцыйным сайце Boeing
Катэгорыя:Самалёты Boeing Катэгорыя:Самалёты ЗША Катэгорыя:Пасажырскія самалёты