Continental Airlines, Inc., () (), — чацвёртая па велічыні авіякампанія Злучаных Штатаў Амерыкі«Continental now USA’s 4th-biggest airline, passing Northwest», USA Today notes Continental overtaking Northwest according to a Bloomberg News study са штаб-кватэрай у Х’юстане, штат Тэхас, член глабальнага авіяцыйнага альянсу пасажырскіх перавозак «Star Alliance» з 2009 года. 1 кастрычніка 2010 года «Continental Airlines» афіцыйна злілася з кампаніяй «United Airlines». Новы авіяперавозчык будзе працаваць пад брэндам «United Airlines», з выкарыстаннем лагатыпа «Continental Airlines». Новая авіякампанія стала найбуйнейшым авіяперавозчыкам у свецеUnited Airlines становіцца найбуйнейшым у свеце авіяперавозчыкам.
«Кантынентал» выконвае больш за 3 тысяч рэйсаў у дзень у звыш 190 пунктаў прызначэння за межамі краіны і ў 151 аэрапорт на тэрыторыі ЗША. Маршрутная сетка перавозчыка ахоплівае гарады Канады, Лацінскай Амерыкі, Еўропы, Злучаных Штатаў Амерыкі і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Авіякампанія эксплуатуе ў якасці сваіх галоўных хабаў Міжнародны аэрапорт Ньюарка Ліберці, Міжнародны аэрапорт Х’юстан (Інтэркантынентал), Міжнародны аэрапорт Кліўленда Хопкінс і Міжнародны аэрапорт імя Антоніа Вон Пата. У аэрапорце Гуама базуецца даччынае падраздзяленне авіякампаніі — Continental Micronesia, якая злучае сваімі рэйсамі рэгіён Мікранезіі з гарадамі Усходняй Азіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Ганалулу і з аўстралійскім горадам Кэрнс.
«Continental Airlines» з’яўляецца мінарытарным уладальнікам авіякампаніі «ExpressJet Airlines», якая працуе пад гандлёвай маркай «Continental Express», але кіруецца незалежным кіраўніцтвам і мае ўласныя размешчаныя акцыі. Невялікія авіяперавозчыкі «Cape Air», «Colgan Air», «CommutAir» і «Gulfstream International Airlines» працуюць пад брэндам «Continental Connection», кампанія «Chautauqua Airlines» — пад маркай «Continental Express», аднак сама «Кантынентал» не мае ў гэтых авіякампаніях сваёй долі ўласнасці.
З верасня 2005 года «Кантынентал» з’яўляецца паўнапраўным членам альянсу «SkyTeam», у якім мае шчыльныя партнёрскія адносіны з авіякампаніямі «Northwest Airlines», «Delta Air Lines», «Air France», KLM, «Aeromexico» і «Alitalia», а таксама код-шэрынгавыя дагаворы з чыгуначнай кампаніяй «Amtrak», якая працуе на рынку паўночна-ўсходняй часткі ЗША, з «US Helicopter», выконваючай верталётныя перавозкі з Міжнароднага аэрапорта Ньюарка (Ліберці) у Манхэтэн, і з французскай чыгуначнай кампаніяй «SNCF French Rail». У студзені 2009 года «Кантынентал» абвясціла пра выхад з 24 кастрычніка 2009 года з альянсу «SkyTeam» і плануемае ўваходжанне ў іншы авіяцыйны альянс «Star Alliance» ужо на наступны дзень — 25 кастрычніка.
Спасылкі Афіцыйны сайт Continental Airlines
Катэгорыя:Авіякампаніі ЗША Катэгорыя:Continental Airlines Катэгорыя:Star Alliance Катэгорыя:Авіяцыйныя холдынгі ЗША