Рудзе́я — вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў, каля населеных пунктаў Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на рацэ Рудзея ў 1986 годзе ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.

Плошча паверхні 3,85 км², даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 700 м, глыбіня 7,6 м, аб'ём вады . Плошча вадазбору 329 км². Берагавая лінія звілістая, у вусцях рэк і ручаёў утварае залівы. На поўначы ўпадае ручай Ільменка.

Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога . На беразе вадасховішча спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея»Спортивно-оздоровительный центр «Рудея» .

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Чавускага раёна Катэгорыя:Басейн Расты