Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Траянаўка. Сельсавет знаходзіўся ў паўночна-ўсходняй частцы раёна.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Баранскага і Жортайскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Маісееўшчына, сельсавет перайменаваны ў МаісееўшчынскіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
17 жніўня 1963 года Траянаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР з часткі Маісееўшчынскага сельсавета ў складзе 23 населеных пунктаў: Барсукі, Будзішча, Восава, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Запруддзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Курган, Максімаўка, Масцішча, Міхееўка, Мхерына II, Пагарэлае, Раманаўшчына, Рошча, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Страшное, Траянаўка, Хралоўка і ШопаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. У 1989 годзе скасавана вёска МхерынаРашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 красавіка, 29 мая і 26 чэрвеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Маісееўшчынскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 759 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 96,6 % — беларусы, 2,1 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Склад На момант скасавання ў склад Траянаўскага сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Барсукі Восава Высокі Бераг Высачаны Запруддзе Іванкаўшчына Капачэўка Краўцова Ніва Курган Максімаўка Масцішча Міхееўка Навасёлы Пагарэлае Рубеж Селішча Стоткаўшчына Стоцберг Траянаўка Фралоўка
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Халопеніцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Крупскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе