Пры́барава (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 62 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Уладава.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Гісторыя Выяўленыя археолагамі 2 стаянкі на поўдзень і поўнач ад вёскі (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці людзьмі яшчэ з глыбокай старажытнасці.

У пачатку XIX стагоддзя вёска належала князю А. Чартарыйскаму, які сумесна з жыхарамі гэтай і навакольных вёсак пабудаваў драўляную праваслаўную царкву. У ліпені 1863 года адбываліся сялянскія хваляванні, часоваабавязаныя сяляне адмовіліся плаціць чынш грашыма або хлебам, а таксама адбываць згонныя павіннасці. У 1886 годзе ў сяле валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, праваслаўная царква, карчма. У 1890 годзе маёнтак належаў Ф. Замойскаму. У вёсцы працаваў народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.

У 1905 годзе сяло — цэнтр Прыбараўскай воласці; працаваў валасны сельскі фельчар, былі размешчаны ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судовай міравой акругі. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласць уваходзілі вёскі Гута, Камароўка, Селяхі, Орхава, фальварак Дубок, 6 сельскагаспадарчых таварыстваў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Прыбараўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска ў Дамачаўскім раёне, цэнтр Прыбараўскага сельсавета (з 12 кастрычніка 1940 года), які быў аб’яднаны з Падлужскім сельсаветам у адзін Ліпінкаўскі ў ліпені 1954 года, апошні ў верасні 1959 года ўвайшоў Тамашоўскі сельсавет Брэсцкага раёна. У вёсцы быў арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну фашысты спалілі 100 двароў, загубілі 250 жыхароў; 136 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партызанах.

Інфраструктура Базавая школа Фельчарска-акушэрскі пункт Аддзяленне сувязі Сельская бібліятэка

Насельніцтва 388 мужчын, 433 жанчыны (1868) 257 двароў, 1378 жыхароў (1878) 80 двароў, 810 жыхароў (1886) 211 двор, 969 жыхароў (1897) 1488 жыхароў (1905) 139 двароў, 645 жыхароў (1921) 299 двароў, 897 жыхароў (1940) 167 жыхароў (1959) 252 жыхары (1970) 360 гаспадарак, 640 жыхароў (1997) 244 гаспадаркі, 520 жыхароў (2005)

Славутасці Свята-Іаана-Прадцечанская царква (2004) Стаянка-1 перыяду неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э.), за 3 км на поўдзень, урочышча Гарынец — Стаянка-2 перыяду неаліту, бронзавага веку (5—2-е тысячагоддзі да н.э.), за 3 км на поўнач, урочышча Крынічка, урочышча Падзаміжны, урочышча Плошча — Магіла ахвяр фашызму (1942) —

Страчаная спадчына Свята-Іаана-Прадцечанская царква (1812), згарэла ў 2000 годзе ад маланкіХРАМ СВЯТОГО АПОСТОЛА ИОАННА БОГОСЛОВА.

Вядомыя асобы Міхаіл Пятровіч Аксянюк (нар. 1975) — беларускі памежнік, дэпутат. Вячаслаў Ігнацьевіч Драган (1952—2018) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела.

Літаратура

Спасылкі

Прыбаравана на Radzima.org

Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна