Харсы́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, побач з аўтадарогай Брэст — Тамашоўка, на поўнач — лес, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай.
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, якой належала 422 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе вёска — былое прыватнае ўладанне пры р. Буг, царкоўна-прыходская школа, капліца. У 1897 годзе ў сяле царква, школа, ветраны млын.
У 1905 годзе вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 13 двароў, загубілі 8 жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Інфраструктура Магазін Клуб Бібліятэка
Насельніцтва 87 двароў, 584 жыхары (1876) 31 двор, 390 жыхароў (1886) 77 двароў, 516 жыхароў (1897) 76 жыхароў (1905) 71 двор, 316 жыхароў (1921) 88 двароў, 264 жыхары (1940) 376 жыхароў (1959) 357 жыхароў (1970) 75 гаспадарак, 150 жыхароў (1997) 60 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна