Чэ́рнінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чэрні.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэрнеўскі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР.
3 чэрвеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тэльмінскага сельсавета, вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі перададзены ў склад Чарнаўчыцкага сельсавета, вёскі Шэбрын, Падбулькова і Булькова Зарэчча — у склад Трышынскага сельсавета.
22 сакавіка 1962 года Чэрнеўскі сельсавет перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..
8 мая 1970 года Вычулкаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэрні, вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькава, Шчэбрын і Ямна Вычулкаўскага сельсавета перададзены ў склад Тэльмінскага сельсавета, з Тэльмінскага сельсавета ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і ЧэрніРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
4 верасня 1972 года скасаваны вёска Максімы (злілася з вёскай Збірагі), хутары Макасі, Чэрні (зліўся з вёскай Чэрні) і Малькі (зліўся з вёскай Вялікія Косічы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чэрнінскага сельсавета быў 21 населены пункт.
4 красавіка 1983 года ў склад Тэльмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)..
20 чэрвеня 1988 года скасаваны хутар БабрыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 16 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс Братылава вёска 367 225001 Бярдычы вёска 331 225001 Валоскі вёска 30 224010 Вітошкі вёска 1 224010 Вялікая Курніца вёска 207 225001 Вялікія Косічы вёска 208 225003 Вялюнь вёска 189 225001 Гутовічы вёска 66 225001 Забярэззе вёска 16 225001 Залессе вёска 81 224010 Збірагі вёска 368 225002 Карабаны вёска 6 224010 Клімовічы вёска 1 225001 Селяхі вёска 70 225001 Харытоны вёска 105 224010 Чэрні аграгарадок 3326 225001 З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3754 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,7 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 7,7 % — украінцы, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4965 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1970 годзе