Селяхі́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 63 км на поўдзень ад Брэста.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).

Каля возера Селяхоўскага размешчаны біялагічны заказнік Селяхі.

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1809 годам пазначана ў ліку сёл Прыбараўскага цыркоўнага прыхода. Уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава, якім у 1870 годзе валодаў граф Замойскі. У ліпені 1862 года адбылося сялянскае хваляванне, сяляне адмовіліся адбываць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1876 годзе праваслаўная могілкавая капліца, царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе сяляне Селяхоўскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 149 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца.

У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 12 двароў, загубілі 10 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.

У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя А. С. Пушкіна, у які ўключана 30 гаспадарак з 36; у час узбуйнення ўвайшоў у склад калгаса імя Гагарына, затым у калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага.

31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.

Насельніцтва 48 двароў, 356 жыхароў (1876) 30 двароў, 200 жыхароў (1897) 453 жыхары (1905) 30 двароў, 157 жыхароў (1921) 90 двароў, 290 жыхароў (1940) 230 жыхароў (1959) 226 жыхароў (1970) 47 гаспадарак, 90 жыхароў (1997) 37 гаспадарак, 69 жыхароў (2005)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тамашоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна