Кніга Ісу́са Наві́на ( Сеф́ер Егош́уа; ; ) — шостая кніга ў Танаху (Старым Запавеце). Першая кніга Прарокаў. Па яўрэйскай традыцыі аўтарам кнігі з'яўляецца сам Ісус Навін (за выключэннем апошніх радкоў, якія апавядаюць пра яго смерць і пахаванне. Гэтыя радкі, паводле традыцыі, былі дапісаны прарокам Самуілам). Змяшчаецца пасля Пяцікніжжа Майсея, знаходзіцца ў найцеснай сувязі з ім і складае як бы ягоны працяг, так што некаторыя навуковыя крытыкі (Дыльман і інш.) прама адносяць яго да гэтай групы біблейскіх кніг, якую яны з прычыны гэтага завуць «Шасцікніжжам».

Кніга апісвае гісторыю яўрэйскага народа ад смерці Майсея да смерці Ісуса Навіна (1272 г. да н.э. — 1244 г. да н.э.) і складае як бы зборнік рэляцый з поля бітвы, мае шмат апавяданняў, якія яскрава характарызуюць яўрэйскае ваеннае права ў старажытнасці. Крытыка імкнецца паказаць некаторыя анахранізмы ў кнізе, але ўвогуле яна носіць на сабе адбітак сучаснасці і гістарычнай праўды.

Змест Пераход яўрэяў праз Іардан (гл.3-4) Узяцце Іерыхона (гл.5-6) Вайна з Гаем (гл.7-8) Вайна супраць амарэйскай кааліцыі Аданіседэка (гл.9-10): узяцце Хеўрона () Апалчэнне Ісуса Навіна даходзіць да горада Сідон () і руйнуе горад Асор () Размеркаванне заваяванай зямлі паміж ізраільскімі плямёнамі (гл. 13-19)

Пераклады Кніга Ісуса Навіна (Скарына) (Книга Исуса, сына Навина, еже назывется от Евреи Егошуа бинъ-Нунъ (той воведе сыны Израилевы в землю обетованую)) Кніга Ісуса сына Нава ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Егошуі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Ешуа ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Егошуа ў перакладзе Антонія Бокуна

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта