Та́йнае — возера ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Заходні Буг, за 30 км на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца.

Плошча воднай паверхні 0,16 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя —1,3 м. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Аб’ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².

Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі нізкія, забалочаныя, усходні бераг павышаны, пясчаны. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае, месцамі ілістае. У сувязі з меліярацыйнымі работамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 м. Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Злучана каналам з Заходнім Бугам.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Брэсцкага раёна Катэгорыя:Басейн Буга